Пасьля звароту ў Цэнтральную выбарчую камісію кандыдата ў дэпутаты Мазырскага райсавету, палітпрызыўніка Франка Вячорку ўжо тры разы выпускалі пад аховай з вайсковай часткі ў горад.
«Мяне тройчы адпускалі ў звальненьні, хаця звальненьнямі гэта назваць цяжка. У прысутнасьці прапаршчыкаў, а ўчора ў прысутнасьці зампаліта наведваў выканкам, друкарню, паштамт, рэдакцыю газэты «Жыцьцё Палесься», а таксама дом культуры «40 гадоў Кастрычніка».
Как сообщили БелаПАН в пресс-службе Комитета госконтроля по Гомельской области, войсковой частью 48694 в Мозыре не обеспечено соблюдение законодательства при осуществлении государственных закупок.
Так, в нарушение действующего законодательства в 2008 году не проводилась установленная процедура переговоров при выборе подрядных организаций на выполнение работ по текущему ремонту зданий казармы, а также при приобретении строительных материалов.
На сайце Мазырскага райвыканкама (mozyrisp.gov.by) змешчана Рашэнне Мазырскага
райвыканкама "Аб вызначэнні ў Мазырскім раёне месцаў для правядзення
агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 26 склікання (па
ўзгадненню з Мазырскай выбарчай камісіяй).
На сайце не пазначаны нумар Рашэння і дата прыняцця. У друку мясцова
йпрэсы гэтае Рашэнне па стану на 23 сакавіка яшчэ не надрукавана....Чытаць далей »
25сакавіка 2010 года, ў дзень святкавання Дня Влі, адбылося паседжанне
Мазырскай раённай выбарчай камісіі па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
Мазырскага раённага Савета.
Як і прадбачылася большая частка акругаў з 40 засталіся
безальтэрнатыўнымі 37. ...Чытаць далей »
Згодна Календарнага плана выбараў ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты тэратарыяльнымі і акруговымі выбарчымі камісіямі павінна адбывацца з 16 па 25 сакавіка ўключна. Менавіта на апошні тэрмін 25 сакавіка і прызначана рэгістрацыя кандыдатаў у Мазырскі райсавет Мазырскай раённай выбарчай камісіяй – паведаміла назіральнікам сакратар какмісіі Вераніка Байкова.
13 сакавіка члены ініцыятыўнай групы, кіраўнік Уладзімір Целяпун і Вінцук Вячорка, падалі неабходны пакет дакументаў для рэгістрацыі ваеннаслужачага в/ч 48964 Франака Вячоркі кандыдатам у дэпутаты Мазырскага раённага Савета дэпутатаў па Станцыйнай выбарчай акрузе №25. Прыняла дакументы сакратар камісіі Вераніка Байкова. За вылучэнне Франака Вячоркі падпісалася больш за 100 выбаршчыкаў акругі, але пасля праверкі пададзена 94 подпісы, пры неабходных 75 подпісаў....Чытаць далей »
Сябра Партыі БНФ Уладзімір Целяпун, які прысутнічаў на пасаджанні Мазырскага райвыканкама пад час утварэння ўчастковых выбарчых камісіяў, накіраваў адкрыты зварот членам Мазырскага райвыканкама: - старшыні Мазырскага райвыканкама Дворніку Ў.А. і яго намеснікам – Ціток А.І., Бегляк В.І., Галюк Ф.Ф., Назарэнка В.А., упраўляючаму справамі райвыканкама Пашынскаму М.М. і члену райвыканкама, галоўнаму рэдактару мясцовай газеты "Жыццё Палесся” Чорнай Л.П.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам ў дэпутаты па
Станцыйнай выбарчай акрузе №25 у Мазырскі раённы Савет дэпутатаў
Уладзімір Целепун звярнуўся да Старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі
Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ярмошынай
Л.М
Агульная інфармацыя аб колькасным складзе ўдзельнікаў ад грамадскіх
арганізацыяў, палітычных партыяў, працоўных калектываў, - была
зачытана начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы Веранікай
Байковай ў вельмі хуткім тэмпе.
Запіс на дыктафон і фатаграфаванне ёй жа, перад пачаткам паседжання,
было забаронена.
Згодна арт.61 Выбарчага кодэкса ў падпісным лісце павінна быць пазначана, акрамя асноўных звестак аб канддыдаце, нумар рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Аднак і ў выдадзенных членам ініцыятыўных групаў пасведчаннях, таксама не пазначаны нумар рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, сябрам каторай яны з’яўляюцца....Чытаць далей »
Ніводная паўнавартасная выбарчая кампанія немагчымая без інфармацыйнага складніка. І калі на рэспубліканскім узроўні ў дэмакратычных сілаў ёсць магчымасць даць інфармацыю ў "Народную Волю”, "Новы Час” і іншыя нешматлікія незалежныя выданні, якія "засталіся ў жывых” пасля зачыстак інфармацыйнага поля, а таксама выкласці "гарачыя” навіны ў сеціве, то ў рэгіёнах сітуацыя выглядае куды меней аптымістычна....Чытаць далей »
Першы дзень (14 лютага) вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, згодна
Календарнага плана ЦВК, аказаўся для мазырскіх актывістаў няўдалым. Ў
гэты дзень выбарчыя камісіі не працавалі.
Тыя, хто ствараў графік працы Мазырскай раённай камісіі, акруговых
камісіяў, ня ўлічылі патрабаванні Выбарчага кодэкса....Чытаць далей »