09.03.2010 г. адбылося паседжанне Мазырскага райвыканкама па стварэнню
ўчастковых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы
дэпутатаў 26 склікання.
На паседжанні прысутнічала– 9 чалавек.
Агульная інфармацыя аб колькасным складзе ўдзельнікаў ад грамадскіх
арганізацыяў, палітычных партыяў, працоўных калектываў, - была
зачытана начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы Веранікай
Байковай ў вельмі хуткім тэмпе.
Запіс на дыктафон і фатаграфаванне ёй жа, перад пачаткам паседжання,
было забаронена.
Як забарона карыстаннем фотаапаратам і дыктафонам пад час паседжання
камісіі стасуецца на адпаведнасць арт. 13. ч. 1 Выбарчага кодэкса
Рэспублікі Беларусь, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў …
ажыцяўляецца адкрыта і галосна?
Таксама Вераніка Байкова папярэдзіла прысутных на паседжанні
прадстаўнікоў ад АГП і ПБНФ, што абмеркаванне і пытанні пад час
паседжання не прадуглежаны выбарчым кодэксам.
Абмеркавання на паседжанні прадстаўніцтва ад палітычных партыяў,
грамадскіх аб’яднанняў (ГА) ва ўчатковых камісіях не праводзілася.
Толькі было даведзена, што ўлічаны прынцып колькасці ў 1/3 дзяржаўных
служачых, ГА, палітычных партыяў.
Хто, як і калі, згодна якой працэдуры праводзіў адбор на ўключэнне
прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі, калі на паседжанні гэта нават не
абмяркоўвалася?
Пасля паседжання на пытанне: - як улічаны прапановы АГП і ПБНФ па
ўключэнню ў склад камісіяў, Вераніка Байкова назвала толькі два
прадстаўніка АГП.
Па выбарчым акругам, дзе зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы сябра Партыі
БНФ Уладзіміра Целяпуна (Палеская выбарчая акруга №43 у Гомельскі
аблсавет і Калектыўная ВА №18 у Мазырскі райсавет), Аб’яднанай
грамадзянскай партыі Сяргея Лапусты (Катаеўская выбарчая акруга ў
Мазырскі райсавет) і беспартыйны Франак Вячорка (Станцыйная выбарчая
акруга №25 у Мазырскі райсавет)– ніхто ва ўчастковыя камісіі ня
ўключаны. І нават тыя, хто вылучаўся ад партыяў і падмацоўвалі сваё
вылучэнне ў склад участковай камісіі шляхам збору подпісаў ад грамадзян (Ігар Валадковіч, АГП ), таксама ўключаны ня быў.