На сайце Мазырскага райвыканкама (mozyrisp.gov.by) змешчана Рашэнне Мазырскага
райвыканкама "Аб вызначэнні ў Мазырскім раёне месцаў для правядзення
агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 26 склікання (па
ўзгадненню з Мазырскай выбарчай камісіяй).
На сайце не пазначаны нумар Рашэння і дата прыняцця. У друку мясцова
йпрэсы гэтае Рашэнне па стану на 23 сакавіка яшчэ не надрукавана.
У дадатку 1 да рашэння пазначаны пералік памяшканняў для правядзення
сустрэчаў з кандыдатамі ў дэпутаты.
Трэба адзначыць, што ў самом Мазыры выдзелены ўсе буйныя Палацы
культуры, ў тым ліку "Мазырскага НПЗ”, гарадскі Палац культуры і іншыя.
Мазырскі раён таксама не абдзелены ўвагай. Дзе не хапіла бібліятэк,
сельскіх Дамоў культуры, клубаў, школаў – для сустрэч з кандыдатамі
выдзелены магазіны (п. Чырвона Горка, н.п. Васькаўка), а таксама, нават,
фельдшэрска-акушэрскія пункты (н.п. Стрэльск, н.п. Міцькі).
Як бачым, кандыдатам у дэпутаты прадастаўлены магчымасці і аратарскае
майстэрства паказаць, абмеркаваць асартымент вясковых крамаў і медычных
паслугаў насельніцтву.
У дадатку 2 да Рашэння пазначаны пералік месцаў для правядзення масавых
мерапрыемстваў (сходаў па-за межамі памяшканняў, мітынгаў, пікетавання)
па правядзенню перадвыбарчай агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты.
На гэта раз такіх месцаў павялічана амаль ўтрая. Раней былі і засталіся
спартовыя стадыёны "Спартак” у "Цэнтральным” мікрараёне Мазыра і
"Палессе” ў н. п. Козенкі. Але гэтыя месцы вельмі не прыдатныя і
нязручныя для наведвання грамадзянамі ня толькі выбарчых мерапрыемстваў,
але і спартовых.
Затое дабавіліся пляцоўкі каля Дамоў культуры ў мікрарёне "Чыгуначны” і
"Зарэчны” – ДК "40 год Кастрычніку” і "20 год Перамогі”.
Не забылі і пра аматараў маёвак – для іх выдзеляны парк "Дружба” ў
мікрараёне "Дружба”.
У Мазырскім раёне, акрамя пазначанага стадыёна "Палессе” ў н.п. Козенкі
больш нічога не выдзелена. Мабыць для вяскоўцаў мазырскага раёна хопіць і
двароў для жывёлы каля кароўнікаў. Да таго ж снег сышоў, зямля мокрая –
гразі хопіць на ўсіх застаўшыхся на вёсках выбаршчыкаў і іх кандыдатаў.
Уладзімір Целяпун