У Мазыры члены ініцыятыўных грапаў сутыкнуліся з праблемай запаўнення падпісногоа ліста па збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобы, якая прапануецца для вылучэння кандыдатам у дэпутаты.
Згодна арт.61 Выбарчага кодэкса ў падпісным лісце павінна быць пазначана, акрамя асноўных звестак аб канддыдаце, нумар рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Аднак і ў выдадзенных членам ініцыятыўных групаў пасведчаннях, таксама не пазначаны нумар рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, сябрам каторай яны з’яўляюцца.
Дакладных тлумачэнняў (27.02.2010 г.па тэл. 22310 ) у Мазырскую раённую камісію прэтэндэнту ў кандыдаты Мазырскага райсавета Ул. Целяпуну, адразу атрымаць не ўдалося. Склалася ўражанне, што трубку здымае зусім не дзяжурны член выбарчай камісіі, а выпадковы чалавек. Прозвішча не называе, нават адмаўляецца гэта рабіць. Запрашае да тэлефона сакратара акруговай выбарчай камісіі. І толькі з цягам пэўнага тэрміну У. Целяпуну ўдалося атрымаць інфармацыю па нумару рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.
Праваабаронцы за свабодныя выбары.
|