Першы дзень (14 лютага) вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, згодна
Календарнага плана ЦВК, аказаўся для мазырскіх актывістаў няўдалым. Ў
гэты дзень выбарчыя камісіі не працавалі.
Тыя, хто ствараў графік працы Мазырскай раённай камісіі, акруговых
камісіяў, ня ўлічылі патрабаванні Выбарчага кодэкса.
А менавіта, рашэнні вышэстаячай камісіі абавязковыя для ніжэйстаячых
выбарчых камісіяў. У свой час, чым кіравалася ЦВК прызначаючы пачатак
вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, на выходны дзень. На святочны дзень
Усеагульнага прабачэння і свята ўсіх закаханых.
Аднак, пачаць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў,
менавіта ў гэты дзень, было б добрым знакам пачатка Адкрытасці,
Дэмакратычнасці і Лебіралізацыі выбарчага працэса на Беларусі.
З іншага боку, як вылучацца? Да гэтага часу ў мясцовай прэсе не
надрукаваны назвы, нумары, межы і г.д. выбарчых акругаў у Мазырскі
райвыканкам. І гэта пры тым, што ў складзе Мазырскай раённай выбарчай
камісіі ўдзельнічае галоўны рэдактар раённай газэты "Жыццё Палесся”
Ларыса Чорная.
Можа яе мэта ўдзелу ўыбарчай камісіі – блакіраванне адкрытасці і
галоснасці выбарчага працэсса на Мазыршчыне? Можа не дасканалае веданне
Выбарчага кодэкса? Дык туда прызначаюцца, па словах старшыні ЦВК сп. Л.
Ярмошынай, самыя дасведчаныя.
Уладзімір Целяпун