Сёньня лідэр грамадзкай кампаніі “За свабоднае
разьвіцьцё прадпрымальніцтва” (зарэгістраваная ва Ўкраіне) Віктар
Гарбачоў заявіў, што прадпрымальнікі Беларусі зьвяртаюцца з
заклікам правесьці 25 сакавіка Марш пратэсту.
Прэзыдэнт Расіі
Дзьмітры Мядзьведзеў у тэлефоннай размове з Прэзыдэнтам Баўгарыі
Георгіем Пырванавым заявіў, што Расея гатовая аднавіць пастаўкі газу
эўрапейскім спажыўцам праз тэрыторыю Ўкраіны пасьля падпісаньня
адпаведных дамоўленасьцяў з Кіевам.
Мядзьведзеў таксама распавёў Пырванаву пра вынікі сваіх перамоваў з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам і ўмовах аднаўленьня паставак газу на Ўкраіну.
Камітэт у правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных
Нацыяў прыняў да разгляду скаргу гомельскага апазыцыянэра – кіраўніка
Гомельскай філіі “Руху “За свабоду” Ўладзімера Кацоры.
Пра гэта стала
вядома зь ліста, які прыйшоў з Жэнэвы, дзе месьціцца гэты аанаўскі
камітэт.
У адпаведнасьці з прэзыдэнцкім указам, ад пачатку
2009 году ўсталяваны акцыз на алькагольныя напоі, якія “вырабляюцца па
нетрадыцыйнай тэхналёгіі з ужываньнем народных рэцэптаў”.
Аднак
афіцыйна прадаваць самагонку дазволена толькі ў чатырох месцах краіны,
якія лічацца прыярытэтнымі ў разьліку на ўязны турызм.