Прэзыдэнт Расіі
Дзьмітры Мядзьведзеў у тэлефоннай размове з Прэзыдэнтам Баўгарыі
Георгіем Пырванавым заявіў, што Расея гатовая аднавіць пастаўкі газу
эўрапейскім спажыўцам праз тэрыторыю Ўкраіны пасьля падпісаньня
адпаведных дамоўленасьцяў з Кіевам.
Мядзьведзеў таксама распавёў Пырванаву пра вынікі сваіх перамоваў з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам і ўмовах аднаўленьня паставак газу на Ўкраіну.
“Газпрам” тым часам заявіў, што адновіць пастаўкі
газу ў Эўропу, як толькі за пампаваньнем газу пачнуць сачыць незалежныя
міжнародныя назіральнікі. Сёньня ва Ўкраіну прыбываюць эўрапейскія
экспэрты ў гэтай справе.
Катэгорыя: У свеце |
Праглядаў: 1115 |
Дадаў: Admin
| Рэйтынг: 0.0/0 |