Сусьветны фінансавы крызіс,
як і прадказвалі спэцыялісты, на пачатку новага году не зьбіраецца
адпускаць нацыянальныя эканомікі. Беларусь тут не выключэньне.
Пасьля
працяглых сьвяточных вакацыяў прамысловыя прадпрыемствы сутыкнуліся
з тымі ж праблемамі, што і пры канцы 2008-га — нястачай абаротных
сродкаў, немагчымасьцю рэалізаваць вырабленую прадукцыю, пэрспэктывай
зьяўленьня лішніх людзей.