Галоўная » 2009»Студзень»9 » Бізнэсоўцы заклікаюць да “Маршу пакрыўджаных і непачутых”
Бізнэсоўцы заклікаюць да “Маршу пакрыўджаных і непачутых”
17:29
Сёньня лідэр грамадзкай кампаніі “За свабоднае
разьвіцьцё прадпрымальніцтва” (зарэгістраваная ва Ўкраіне) Віктар
Гарбачоў заявіў, што прадпрымальнікі Беларусі зьвяртаюцца з
заклікам правесьці 25 сакавіка Марш пратэсту.
“Хлусьня
і падман пранізвае ўсю гэтую ўладу. Сёньня склалася такая сытуацыя,
калі, па-першае, падманутыя ўсе, і, па-другое, — не пачутая большая
частка насельніцтва. Таму калі ты адчуваеш, што цябе падманулі ці не
пачулі — калі ласка, зьбірайся ўзяць удзел у “Маршы пакрыўджаных і
непачутых”, які адбудзецца ў Менску 25 сакавіка ў Дзень Волі”.