Чацвер, 28.03.2024, 13:28
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Студзень » 9 » Беларусь ігнаруе рашэньні ААН
Беларусь ігнаруе рашэньні ААН
17:17
  Камітэт у правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў прыняў да разгляду скаргу гомельскага апазыцыянэра – кіраўніка Гомельскай філіі “Руху “За свабоду” Ўладзімера Кацоры.

  Пра гэта стала вядома зь ліста, які прыйшоў з Жэнэвы, дзе месьціцца гэты аанаўскі камітэт.


Юрыст і праваабаронца Леанід Судаленка дапамагаў Уладзімеру Кацору афармляць усе неабходныя дакумэнты. Ён і распавядае “Свабодзе” пра сутнасьць справы:

“У лютым мінулага году Ўладзімер Кацора падрыхтаваў і распаўсюдзіў улётку пра прыезд у Гомель Аляксандра Мілінкевіча. Калі да яго прыйшлі міліцыянты і спыталіся: “Гэта твая ўлётка?” – ён адказаў, што так, зрабіў на асабістым прынтары. Яго адразу забралі, склалі пратакол пра парушэньне закону аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў і далі сем сутак адміністрацыйнага арышту”.

Усе спробы дамагчыся прававой абароны ад дзеяньняў улады для Ўладзімера Кацоры, які дайшоў ад раённага да Вярхоўнага суду Беларусі, не далі станоўчага выніку. І тады актывіст вымушаны быў зьвярнуцца ў ААН. Ён патрабуе прызнаць парушэньне сваіх правоў на правядзеньне мірнага сходу.

Юрыст Судаленка гаворыць, што рашэньні камітэту ААН, прынятыя на карысьць розных асобаў з Беларусі, дагэтуль не выконваюцца. Так было, прыкладам, са справамі Віктара Карняенкі, Міхаіла Пастухова, Леаніда Сініцына ды іншых, падкрэсьлівае Леанід Судаленка:

“Але ж дзяржава не рэагуе. Ужо ёсьць пад 20 рашэньняў Камітэту, якія да сёньняшняга дня не выконваюцца. Беларусь мае міжнародныя абавязкі. З аднаго боку, яна ратыфікавала Міжнародны пакт пра грамадзянскія і палітычныя правы. А з другога боку, яна ж яго і не выконвае”.

Юрыст Валянцін Стэфановіч кажа: ён асабіста адчуў ігнараваньне беларускімі ўладамі рашэньняў Камітэту ААН. Яшчэ ў 2007 годзе ў Жэнэве вырашылі: дзейнасьць праваабарончага цэнтру “Вясна”, у якім працаваў спадар Стэфановіч, спынена з парушэньнямі заканадаўства:

“У гэтым аанаўскім мэханізьме абароны правоў чалавека Беларусь удзельнічае. І мала таго, што ўлады абавязаныя выконваць рашэньні Камітэту. Яны яшчэ абавязаныя даваць справаздачу пра выкананьне Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Але Беларусь і тут не выконвае свае абавязкі – ужо два тэрміны прайшлі. А сёлета наступае чарговы тэрмін”.

Вяртаючыся да справы Ўладзімера Кацоры, варта адзначыць: толькі цягам апошніх двух гадоў яго арыштоўвалі 5 разоў. За кратамі гомельскі актывіст правёў 47 сутак.

Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 751 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Студзень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz