Шасьцёра актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху даставілі ў міліцыю Першамайскага раёну Менску. Сярод іх актывісты незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт», «Моладзь БНФ», «Маладыя дэмакраты».
Маладзёны а 16-й гадзіне насупраць галаўнога офісу МТС раздавалі буклеты у рамках кампаніі «МТС — па-беларуску».
Кіраўнік Беларусі
А.Лукашэнка ў інтэрвію агенцтву “France Press” заявіў, што пашырэньне
НАТО спарадзіла “міні-гонку ўзбраеньняў” у Эўропе.
“Мы вельмі
заклапочаныя тым, што адбываецца на нашых межах. Самалёты НАТО лётаюць
ля мяжы нашай краіны. Чаму? Мы пачынаем узмацняць нашу проціпаветраную
абарону.