Сёння 16 лістапада 2008г. дзень выхаду першага музычнага рэлізу ад ініцыятыўнай групы “Вольны Мазыр”. Без падтрымкі спонсараў вышла ў свет складанка “Быць вольным”. Выйшла яна ў гонар першага году існаваннья незалежнага парталу “Вольны Мазыр”.
Галоўнай мэтай складанкі з’яўляецца распаўсюд беларускай культуры сярод моладзі. У складанцы прынялі ўдзел гурты з розных гарадоў Беларусі, мне здаецца, што амаль кожны можа знайсці тут нешта для сябе.