Урад Беларусі ініцыюе новыя перамовы з Расеяй пра
цану паставак газу ў 2009 годзе, заявіў журналістам у Менску
віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Андрэй Кабякоў. Ці ўдасца афіцыйнаму Менску зьбіць цану на газ?
Сярэднегадавая цана на газ для Беларусі сёлета склала 125 даляраў за тысячу кубамэтраў. Цягам году расейскі пасол Аляксандар Сурыкаў называў розныя лічбы коштаў на наступны год — да 240 даляраў.