“Калі Амэрыка зацікаўленая ў разьвіцьці стасункаў
з намі без выбудоўваньня нейкіх там дадатковых бар’ераў і папярэдніх
умоваў, то мы сур’ёзна ў гэтым пляне прасунемся, і амэрыканцы будуць
задаволеныя супрацоўніцтвам зь Беларусьсю”, — заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію газэце “The Wall Street Journal”.
Наколькі далёка можа зайсьці паляпшэньне
беларуска-амэрыканскіх адносінаў, і якія аб’ектыўныя перашкоды існуюць
на гэтым шляху? Чаму Лукашэнка робіць гэтак шмат камплімэнтаў Абаму?