На гэтым тыдні расейская Фэдэральная
служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе Россельхознадзор увяла
абмежаваньні на пастаўку прадукцыі двух беларускіх мясакамбінатаў —
Гомельскага і Берасьцейскага.
Паводле зьвестак расейскага ведамства,
у мясных вырабах гэтых камбінатаў знойдзеныя шкодныя рэчывы.