Цытаты Аляксандра Лукашэнкі з нарады з кіраўнікамі замежных установаў Беларусі.
"У Беларусі, як і ў кожнай дзяржавы, уласны шлях
руху наперад, адпаведны ступені разьвіцьця, асаблівасьцям гісторыі,
эканомікі і, што немалаважна, псыхалёгіі людзей. Уласны - не значыць
горшы"
Учора на нарадзе з кіраўнікамі беларускіх
замежных установаў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка сказаў, што
Беларусь дазволіць амэрыканскім дыпляматам аднавіць нармальную працу ў
амбасадзе ў Менску тады, калі ЗША зьнімуць эканамічныя санкцыі супраць
Беларусі.