Моладзевы актывіст Франак Вячорка, які праходзіць
тэрміновую службу ў войсках супрацьпаветранай абароны ў Мазыры, атрымаў
дысцыплінарнае спагнаньне: яму скарацілі тэрмін адпачынку.
Бацька
салдата, першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка
сьцьвярджае, што сын пакараны за карыстаньне беларускай мовай.
Латвійскі бок спадзяецца, што пампаваньне
дызэльнага паліва па беларускім участку трубаправоду “Унеча-
Вэнтсьпілс” будзе адноўленая згодна з абяцаньнямі беларускага
Міністэрства надзвычайных сытуацыяў сёньня а 23-й гадзіне.
“Транснафтапрадукт” адновіць транспартаваньне
нафтапрадуктаў з Расеі празь Беларусь па нафтапрадуктаправоду
Унеча-Вэнтспілс увечары 24 ліпеня, а не 23, як паведамлялася раней.
Перанос на суткі зьвязаны з тэхналягічнымі асаблівасьцямі. Якім чынам
Масква змагла прымусіць Менск так хутка разблякаваць трубаправод?