За акцыю супраць камунізму затрымалі дзьвюх актывістак
11:05
Супрацоўнікі аховы
Вярхоўнага суду затрымалі дзьвюх актывістак незарэгістраванай
арганізацыі “Малады фронт” — Насту Палажанку і непаўналетнюю Юлію
Міхайлаву.
Некалькі
маладафронтаўцаў правялі акцыю насупраць будынку Вярхоўнага суду. Яны
трымалі расьцяжку: “Нюрнбэрскі працэс над камунізмам”.
Спачатку ахоўнікі схапілі Юлію Міхайлаву. Пасьля таго як празь пяць хвілін дзяўчынку ня выпусьцілі, даведацца, што зь ёю, пайшла Наста Палажанка. У выніку ахоўнікі затрымалі абедзьвюх дзяўчат.
У суд
Вярхоўнага суду прыехалі супрацоўнікі КДБ і размаўлялі з кожнай
дзяўчынай паасобку. У прыватнасьці, яны цікавіліся, што тыя маюць
супраць камунізму.
Праз гадзіну Насту Палажанку адпусьцілі,
а непаўналетнюю Юлію Міхайлаву адвезьлі ў міліцыю Ленінскага раёну.
У 18:15 дзяўчыну забралі сваякі.