Аўторак, 19.11.2019, 06:54
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Лістапад » 11 » Баль прэзыдэнтаў: запрошаныя Мілінкевіч і Шушкевіч, Лукашэнка — не
Баль прэзыдэнтаў: запрошаныя Мілінкевіч і Шушкевіч, Лукашэнка — не
09:36
  11 лістапада прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі ладзіць у Варшаве Вялікі баль прэзыдэнтаў. Урачыстасьці прысьвечаныя 90-й гадавіне аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.

 Запрошаныя лідэры многіх краінаў, і ня толькі Эўразьвязу. Беларускага кіраўніка на баль не запрасілі. Запрашэньні атрымалі Станіслаў Шушкевіч і Аляксандар Мілінкевіч.


Лех Качыньскі
спачатку размахнуўся на грандыёзныя ўрачыстасьці – адмысловыя запрашэньні былі дасланыя кіраўнікам многіх дзяржаваў, прычым ня толькі Эўразьвязу. У тым ліку і прэзыдэнту ЗША Джорджу Бушу, які выконвае свае абавязкі яшчэ да сярэдзіны студзеня. Усяго разьлічваюць на больш чым паўтары тысячы гасьцей. Распавядае ўласны карэспандэнт агенцтва РИА “Новости” ў Варшаве Леанід Сьвірыдаў:

“Раней паведамлялася, што запрашэньні былі дасланыя кіраўнікам 55 дзяржаваў. Потым лічба з 55 упала да 20. На сёньняшні дзень мы ведаем, што будуць прэзыдэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі, прэзыдэнты Сэрбіі і Харватыі ды канцлер Нямеччыны Мэркель. Натуральна, яшчэ прэзыдэнт Грузіі Саакашвілі і, магчыма, прэзыдэнт Украіны Юшчанка. Што тычыцца кіраўнікоў дзяржаў, гэта ўсё”.

Да таго ж, у самой Польшчы стаўленьне да гэтага балю неадназначнае. Яго вырашылі праігнараваць прэм'ер Дональд Туск, абодва віцэ-прэм'еры, амаль усе міністры, за выключэньнем міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага. На прэзыдэнцкі баль не запрошаны былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса, невядома, ці будзе там першы прэзыдэнт Польшчы Войцэх Ярузэльскі.

Урачыстасьці пачнуцца раніцай ля магілы невядомага жаўнера, потым гасьцей чакаюць у Каралеўскім замку. А ўвечары ў Тэатры Нарадовым адбудзецца сам баль. На ім абавязковы дрэс-код – мужчыны павінны быць у смокінгах.

Зь беларусаў на баль запрошаныя былы сьпікер Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Станіслаў Шушкевіч і экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта 2006 году ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч з жонкамі. Гутару з Аляксадрам Мілінкевічам:

Карэспандэнтка: “Вы таксама будзеце ў смокінгу?”

“Так, гэта абавязковы строй, арганізатары папярэджвалі некалі разоў. Абавязкова буду ўпершыню ў смокінгу”.

Карэспандэнтка: “А прымяралі, зручна яго насіць?”

“Нармальна, нармальна! Толькі апранаеш – і такая ўжо ўрачыстая фігура атрымліваецца. Нейкі я ня той, самому цікава”.

Карэспандэнтка: “Ці будзеце вы выкарыстоўваць магчымасьць дзелавых сустрэч, перамоваў”

“Так, нават заплянавана гэта. Па-першае, для кіраўнікоў краінаў будзе абед у Палацы прэзыдэнта, а потым будзе вячэра ў Тэатры опэры, там так і напісана: “неафіцыйныя размовы”. З тых, каго ведаю, я абавязкова хацеў бы перагаварыць з усімі: гэта прэзыдэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі, гэта Ангела Мэркель. Паспрабую як мага больш перагаварыць. Гэта вельмі важна – размовы ў неафіцыйнай абстаноўцы”.


Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 631 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Усе смайлы
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Лістапад 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2019 Конструктор сайтов - uCoz