Молодежный политик Франак Вячорка 14 апреля комиссован из Вооруженных сил по состоянию здоровья.
С января 2009 года он проходил службу в воинской части № 48694 в Мозыре (Гомельская область). С первого дня службы Франак Вячорка оспаривал свой призыв в армию в суде и требовал независимого медицинского обследования.
Міхаіла Трысьценя — карэспандэнта БТ — я памятаю па папярэдніх
рэпартажах аб маім прызыве. Звычайна ён робіць сюжэты для «Зоны Х», а
радзей — для «Панарамы». Здымачная група прыехала недзе па абедзе.
Рабілі рэпартаж пра маю службу і мой дзёньнік.
Зампаліт правёў
паказушны занятак па ідэялёгіі. Задаваў салдатам пытаньні кшталту:
«Назовите артикул № 28 Конституции Республики Беларусь» альбо: «А вы
знаете, что мы живем в Союзном государстве?» і гэтак далей....Чытаць далей »
Салдацкая песьня — асаблівы атрыбут вайсковай службы. Заклікана
ўздымаць настрой і баявы дух вайскоўцаў. Не, гэта ня тыя франтавыя
песні, з якімі калісьці кідаліся на амбразуру, гэта, хутчэй, як
візітоўка кожнай асобнай часьці.
Песьні сьпяваюць перад кожным прыёмам
ежы — сьняданкам, абедам і вячэрай, а таксама падчас 15-хвіліннай
вечаровай прагулкі перад праглядам «Панарамы». ...Чытаць далей »
Напярэдадні 26 красавіка Лукашэнка аб'язджае гарады чарнобыльскай зоны.
Нашаму батальёну выпала яго суправаджаць. Калі шрубалёт пралятаў над
намі, паступіў загад разьбегчыся па станцыях і не высоўвацца «для вашай
жа бясьпекі».
Два дні запар не сьціхала баявая гатоўнасьць.
Амаль усе былі занятыя ці то на станцыях, ці то на пляншэтах. Мяне ж
адправілі ад граху падалей. На перавод тэхнікі на летні рэжым....Чытаць далей »
Аднойчы мне падалося, што мы служым не ў войску, а гуляем у гульню. У
гульню для дарослых. Мы падфарбоўваем рухавік і падчышчаем фільтры
машынам, якія калі-небудзь паедуць.
Мы хаваемся, нацягваем
маскіровачную сець на лякатары, хаця іх і дома гаспадыня разгледзіць на
спадарожнікавай мапе праз Google Earth...Чытаць далей »
З брыгады амаль штодзённа прыходзяць тэлеграмы: загады камандаваньня,
навіны ўзброеных сілаў, страшылкі пра НАТО.
Тэлеграмы бываюць
машынапісныя і пад дыктоўку. У руках тэлеграфіста-салдата — трубка:
голас на тым канцы дроту манатонна, са знакамі прыпынку, зачытвае
тэкст. ...Чытаць далей »
«Встать! Смирно! Рядовому Вечерку — наряд вне очереди!»
Гэтак
мяне пакаралі перад усім асабістым складам тэрміновай службы. Нехта
выдрукаваў мой армейскі дзёньнік, далажыў начальству.
Начальства
вырашыла, што я пішу ня тое, што трэба, і пакарала мяне. У асабістай
справе запісалі, што мне вынесена вымова «за невыкананьне
патрабаваньняў старшага начальніка». ...Чытаць далей »
У афіцыйнай ідэалягічнай дагматыцы нават адсутнічае міф пра 23 лютага.
Затое ён ёсьць у нацыяналістаў. 23 лютага 1944 было падпісана
распараджэньне аб утварэньні Беларускай Краевай Абароны (БКА). БКА
паўстала зь ініцыятывы Беларускай Цэнтральнай Рады і яе прэзыдэнта
Радаслава Астроўскага....Чытаць далей »
Франак Вячорка атрымаў першы «нарад па-за чаргі» — якраз за гэты армейскі дзённік...
"Я выйшаў купіць хлеба, і мяне забралі ў армію", — расказваю, салдаты сьмяюцца. Іронія лёсу. Маё затрыманьне нагадвала галівудскі блокбастэр. ...Чытаць далей »