Нядзеля, 20.08.2017, 21:12
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 46
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Травень » 30 » Армейскі дзёньнік Франака Вячоркі 4.05 - 29.05
Армейскі дзёньнік Франака Вячоркі 4.05 - 29.05
05:50
4 траўня. Шчанюк

У нас у часьці завёўся шчанюк — пузатая рудая жывёлінка з тоўстым хвастом, брушкам і чорнымі бліскучымі вачыма. Адкуль ён зьявіўся, ніхто ня ведае. Некаторыя кажуць — гэта шчанё качагарскай сучкі. Некаторыя — што яго падкінулі.

Шчанё назвалі Эльзай. Яна ўжо аблюбавала ганак ля сталовай, адкуль пастаянна выносяць ежу, «курылку», дзе заўсёды знайходзіцца ў цэнтры ўвагі, і пляц. Бывае, стане перад шыхтом у позу «Зважай!» — і мы ёй жартам аддаем воінскае вітаньне. За тое далі ёй і другую мянушку — «Генэрал».

8 траўня. Бывае праўда ў вочы коле

Апошнія допісы ў армейскі дзёньнік выклікалі незразумела жорсткую рэакцыю камандавання брыгады. Дасталося ўсім — нашаму камбату, зампаліту, начальніку штаба, старшыню і некаторым афіцэрам. На паабедным разводзе камбат папярэдзіў, што калі я працягну весці дзёньнік — будзе ўзбуджана крымінальная справа. Падобна, ён не жартаваў. Што ж іх магло так зачапіць? Лёс пральнай машыны высьвятліўся. Неўзабаве яна паедзе ў Гомель у падпарадкаваную роту, абуткам для фізкультуры і спартыўных гульняў не забясьпечылі з брыгады. Тут віны нашага камбата няма.

Выклікае мяне начальнік штаба батальёна. Ён трасе «Нашай нівай» с перадавіцай «Хрыстос уваскрос!». «Гэтага тут не павінна быць. Гэта антыдзяржаўныя газеты і яны забаронены». Дык вось што іх вывела з сябе. Я спрабую патлумачыць, што «Народная воля», «Наша ніва», «Новы час» — зарэгістраваныя і афіцыйна распаўсюджваюцца, але безсэнсоўна. Мне аб’явілі чарговае спагнаньне — пазбаўленьне звальненьня, і загадалі прыбраць «антыдзяржаўныя» газеты з пакою для адпачынку і інфармаваньня. «Захоўвай іх у тумбачцы, каб ніхто не бачыў».

Да антыдзяржаўных быў залічаны і часопіс «pARTisan» Атура Клінава. Яго зблыталі з сайтам belaruspartisan.org. Маўляў, назва падобная, значыць тое самае. І ўсёткі цікава, чым кіруюцца вайсковыя ідэолагі, калі вызначаюць, што ёсць добра, а што забаронена. Ім паўсюль бачыцца падвох. Ну вось, хацеў напісаць дзёньнік беларускага салдата, а атрымалася як заўжды ў Беларусі — крымінальная справа.

10 траўня. Шыхтовыя песьні

Салдацкая песьня — асаблівы атрыбут вайсковай службы. Заклікана ўздымаць настрой і баявы дух вайскоўцаў. Не, гэта ня тыя франтавыя песні, з якімі калісьці кідаліся на амбразуру, гэта, хутчэй, як візітоўка кожнай асобнай часьці. Песьні сьпяваюць перад кожным прыёмам ежы — сьняданкам, абедам і вячэрай, а таксама падчас 15-хвіліннай вечаровай прагулкі перад праглядам «Панарамы». Яшчэ на каранціне сказалі, што «ў арміі песьні не сьпяваюць, а гарлаюць, і чым гучней — тым лепш». Там жа нас навучылі адной адзінай песьні «Мы — армия мира», матывам падобнай да гімна Савецкага Саюза. «Мы армия мира, добра и свободы, мы армия — Белой Руси часовой, мы дали присягу на верность народу, на верность республике нашей родной».

У мазырскай часьці гэту песьню ня любяць. Навучылі нас тром іншым, сярод якіх адна беларуская. «Красуйся Беларусь, твой шлях заліты золатам лясным. Ты нарадзілася ў баях, табе пяюць твае сыны» і гэтак далей. Але несумненным гітом ёсць спеў «Войска ПВО». Кажуць, яго напісалі ў далёкім 96-м годзе вайскоўцы нашай брыгады. Чытаецца рэпавым рэчытатывам: «Войска ПВО — это грозная сила, врасплох не застать нас врагу, клянемся отчизне — родной Беларуси, что будем всегда начеку. Не спит оператор, не дремлет локатор, в кабине дежурит расчет, свободное небо отчизне солдат ПВО сбережет. В ученьях, на стрельбах, за пультом куется твое мастерство, вчерашний учитель, колхозник, рабочий — сегодня ты труженик войск ПВО».

Я прынцыпова выконваю толькі беларускамоўную песьню. Прымушаць сьпяваць мяне не сталі. Я прапанаваў папоўніць рэпертуар беларускімі маршавымі сьпевамі. «Надта многа вучыць і без тваіх сьпеваў», — адазваліся салдаты.

13 траўня. Як гартуецца дысцыпліна

Са старэйшымі па званьню лепш не спрачайцеся, будь то сяржант, ці нават падпалкоўнік. Вы ўсё адно не маеце рацыі. Салдат — апошняе звяно ў армейскай вертыкалі ўлады, і так, ці інакш жаўнер апынецца крайнім. А спосабаў, каб вас пакараць, няхай сабе і ні за што, дастаткова. Аб’явяць вымову, пазбавяць звальненьня, паставяць у пазачарговы нарад, ці адправяць на гаўптвахту. Апошняе прымяняецца ў вельмі асаблівых выпадках, калі трэба паставіць на месца зусім зацятых бунтаўшчыкоў.

Мне аб’явілі два нарады па за чаргой — за неналежны парадак на рабочым месцы. Гэтак вырашыў начальнік штаба. Чаму мяне — для ўсіх загадка. Я не дзяжурыў, не працаваў на пазіцыі і ўвогуле ў час «беспарадку» быў у казарме. Ды ці быў беспарадак? Іх лёгіку не патлумачыш. А самае сумнае — не аспрэчыш. У «педагагічных» здольнасьцях асобным афіцэрам можна пазайздросьціць. Калі не ведаеш той ці іншы нарматыў, альбо артыкул статуту — ідзі ў клясу, ці стой ля тумбы і зубры. Пакуль не адкажаш — спаць ня пойдзешь. Пры гэтым заходзіць у клясу і правярае, каб ніхто не задрамаў. Але супраць фізіялёгіі не папрэш, і ў галаву нічога ня лезе. У салдата думка адна — як бы паспаць. Раніцай, нявыспаны і змораны, ідзешь у нарад ці на дзяжурства.

14 траўня. На парадку дня — дзёньнік Франака Вячоркі

Зампаліт і псіхоляг сабралі нечарговую нараду салдатаў. На парадку дня — пляны на выходныя і дзёньнік Франака Вячоркі. За пяць хвілінаў абмеркавалі пляны. Сорак хвілінаў — мае паводзіны. Зноў спрабавалі настроіць салдат супраць мяне. Маўляў, чым далей ён будзе весці дзёньнік, тым горш вам усім будзе. «Салдаты, гэта яскравы прыклад, да чаго прыводзіць свабода слова», — падсумаваў зампаліт, і ўсе пайшлі на вячэру.

15 траўня. Пашуковы батальён

Яшчэ месяц таму нам гаварылі, што прыедуць пашукавікі. Што за яны і навошта прыязджаюць, не ўдакладнялі. Пятнаццаць юнакоў, бальшыня з іх — вайскоўцы тэрміновай службы, пасяліліся на трэццім паверсе ў нашай казарме. Амаль штодня яны выязджаюць у суседнія Калінкавічы на раскопкі. Вайскоўцы вывучаюць вопыт баявых дзеянняў Першай і Другой сусьветных войнаў, раскопваюць верагодныя брацкія магілы і праводзяць перазахаванне людскіх парэшткаў. Трапляюцца і ўнікальныя знаходкі, іх даследуюць і перадаюць у музэй. Кажуць, Беларусь — адзіная постсавецкая краіна, дзе дзейнічае падобнае вайсковае падраздзяленьне. Задача асобнага спецыялізаванага пашуковага батальёна, а ён напрасткі падпарадкаваны Міністэрству абароны, — ушанаваць памяць палеглых і запоўніць прабелы ў вывучэньні войнаў на тэрыторыі нашай краіны.

17 траўня. Турнір па настольным тэнісе

У нас у казарме стаіць настольны тэніс. На дзіва, мы ніколі ў яго не гуляем — то няма шарыка, то часу. У нядзелю згулялі турнір супраць хлапцоў з пашуковага батальёна. Мы перамаглі ўсе адзіночныя партыі, але прайгралі ў парах. І я гуляў, падзяліў трэцяе-чацьвертае месцы. Пераможца — хлопец з камандна-тэхнічнага вузла, атрымаў пазачарговае звальненне.

18 траўня. Армія і здароўе

Я гляджу на свае далоні. За чатыры месяцы службы яны пастарэлі на год дзесяць. Скура ссохлася, агрубела, пакрылася тысячай дробных маршчынак і трэшчынак. Цяпер разумею, чаму пенсійны ўзрост для вайскоўцаў — 45 год, бо ў сорак пяць некаторыя зь іх выглядаюць на ўсе шэсьдзесят — сівыя, з залысінамі, маршчынамі і хрыплым барытонам.

Войска фізічна загартоўвае, і перастаешь зважаць на боль, дыскамфорт, холад ці хваробы. Ты перастаеш гэта ўсё адчуваць. Але фізічная загартоўка патрабуе належнага здароўя. Адсутнасьць сна і вялікія нагрузкі наколькі карысныя, настолькі ж і шкодныя. Які сэнс прызваць чалавека на службу, каб увесь час яго лячыць? Гэтыя нагрузкі я адчуў на сабе. Пачасьціліся галаўныя болі, болі ў сэрцы і стопах. Бывае, боль схопіць, аж цяжка прадыхнуць. Неаднаразова здымалі з нарадаў. Зьвяртаюся да фельдшара ці прапаршчыка. Мераем ціск. Высокі. У сярэднім 170 на 110. Павезлі ў гарадскую паліклініку. Урач памерала ціск, пашкадавала і выпісала чарговы гіпертэнзіўны прэпарат. Я штодня п'ю пяць розных відаў таблетак. Напісаў рапарт, каб забясьпечылі артапедычнымі вусьцілкамі. Чакаю адказу.

Тут шмат каму трэба нармальнае лячэнне. Ёсць памылковае меркаванне, што ў войску ўсе здаровыя, а каму баліць — ня хоча працаваць і аддаваць доўг радзіме. Таму і ня скардзяцца, пакуль не прыпячэ. Як кажа наш псіхоляг, «салдат лічыцца здаровым, пакуль не зваліцца без прытомнасці і іншыя яго не панясуць». Вось так і прывучаюць людзей трываць.

20 траўня. Непрабачальная памылка

«Таварышы» з ваенкамату так спяшаліся з маім прызывам, што забылі толкам аформіць ваенны білет. Вайскоўцы ламаюць галаву, што рабіць. У білеце няма ні даты майго прызыву, ні нумару часьці, куды мяне накіроўваюць.

29 траўня. Хто адрамантуе вуліцу Астроўскага

Каб даехаць да нашай часткі, трэба ехаць да канцовага прыпынку аўтобусам № 2, а далей сваім ходам па вуліцы Астроўскага. Асфальт пракладзены толькі да прыпынку, усё, што ідзе далей, усеяна калдобінамі і камянямі, без дарожнай разметкі, тратуараў. Дзеткі гуляюць пасярод праезджай часткі, а машыны дваруюць у брудзе і пяску. Раней мікрараён чыгуначнай вуліцы Астроўскага знаходзіўся ў падведамстве «Мазырдрэву», але прадпрыемства зьбяднела. Людзі самі праводзілі рамонт, як маглі. Хтосьці прынясе брусу, нехта пяску, каб засыпаць ямкі. Сваю частку дарогі вайскоўцы выкладаюць бетоннымі плітамі. Але гэтага ўсё адно недастаткова. Як сьцьвярджаюць мясцовыя жыхары, капрамонту на нашай вуліцы не было больш за дваццать год. Пісалі заявы, зьбіралі сходы, але без выніку. У чыноўнікаў адказ адзін: «Грошай няма». Я патэлефанаваў у райвыканкам, але мяне пачалі адфутбольваць ад аднаго чыноўніка да іншага — ніхто не хацеў трымаць адказ. Урэшце рэшт паразмаўляў з загадчыкам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ён не хаваў, што рамонт на Астроўскага не вядзецца. І амаль не апраўдваўся. Сёлета на рамонт дарог у Мазыры выдзелілі 3,5 млрд. рублёў, гэтага хапіла на рамонт адной вуліцы — Пралетарскай. «На что хватило денег, то и сделали», — падсумаваў чыноўнік. І дадаў: «Кризис».

Але крызіс — гэта не апраўданьне чынавенскай бязьдзейнасьці. Мясцовыя жыхары пачалі збор подпісаў пад зваротам да старшыні райвыканкама.

naviny.by
Катэгорыя: Армейскі дзёньнік | Праглядаў: 647 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 5.0/1 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Травень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz