Панядзелак, 26.06.2017, 07:16
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 101
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Сакавік » 31 » Армейскі дзёньнік Франака Вячоркі 17.03 - 30.03
Армейскі дзёньнік Франака Вячоркі 17.03 - 30.03
05:34
17 сакавіка. Некалькі парадаў будучым салдатам

Перад тым, як патрапіць у войска, я атрымаў шэраг карысных парадаў ад Зьмітра Жалезьнічэнкі, аднаго зь першых палітпрызыўнікоў, які праходзіць службу ў Жлобіне, — як не паўтараць памылак мінулых пакаленьняў.

Што з сабой браць?

Будзьце гатовыя, што цывільную вопратку, мабільныя тэлефоны, іншыя рэчы, якія пададуцца ім падазронымі, — забяруць. На тэрыторыі бальшыні вайсковых частак крамы няма. Задбайце пра ўсё загадзя.

- мыльна-рыльныя прылады: шчотка зубная ў футарале, паста, мыла ў мыльніцы, галяк са зьменнымі лёзамі, крэм для галеньня і пасьля. Пажадана, каб усё было новае. Усё гэта можна набыць у старшыны роты, толькі вам выставяць адпаведны рахунак. У разы большы за рэальны;

- прылады для пісаньня: асадкі, алоўкі, папера А4 для рапартаў і скаргаў; 4 агульныя сшыткі: для спэцыяльнай, агульнай баявой і ідэалягічнай падрыхтоўкі, адзін для лістоў;

- капэрты зь літарай А (перадаплачаныя па Беларусі) альбо без. Салдатам пісьмы па Беларусі бясплатныя, замест маркі ставіцца штамп «Солдатское».

- ліхтарык, каб хадзіць у начныя патрулі, чытаць у цёмнай кабіне альбо пад коўдрай;

- супакойныя таблеткі альбо вітаміны з супакойным дзеяньнем. У многіх новапрыбылых вайсковая служба выклікае стрэс і нэрвовы зрыў. Жорсткі графік, патрабавальнасьць і агрэсіўнасьць камандзіраў, новае асяродзьдзе. Вельмі важна трымаць сябе ў руках;

- вушабярэгі (яны ж берушы, затычкі для вушэй). На каранціне можа спаць па 100-150 чалавек у адной спальні, вушабярэгі гарантуюць спакойны сон;

- кнігі для чытаньня. Мастацкая і навучальная літаратура. Чытаньне падтрымлівае агульны тонус і затрымлівае працэс «тупеньня»;

- кавалак белай тканіны рабіць падкаўнерыкі, іголкі ды ніткі, каб падшываць;

- маленькі радыёпрымач з навушнікамі. Можа быць карысны ў маленькіх аддаленых альбо незабясьпечаных частках для слуханьня музыкі й навінаў, для простага забіцьця часу;

- грошы.

Як сябе паводзіць? Вам палумачаць адразу па прыбыцьці ў частку. Але ёсьць правілы, якіх трэба трымацца як сьвятая сьвятых:

- не крадзі;

- не стучы.

Важна зрабіць добрае першае ўражаньне. Як павядзесься напачатку, так да цябе будуць ставіцца да канца службы. У калектыве ёсьць «нармальныя пацаны», сярэднячкі і ёсьць ізгоі, лузэры. Да ліку апошніх лепш не трапляць. У войску трэба быць умеркавана нахабным і прабіўным. Такіх паважаюць і баяцца. Кіруйся салжаніцынаўскім прынцыпам: «Ня вер. Ня бойся. Не прасі».

21 сакавіка. Днявальны па роце

Днявальны па роце — самы складаны й распаўсюджаны сутачны нарад. Заступаеш у 18-00 аднаго дня, вызваляесься праз суткі. Сьпіш толькі дзьве гадзіны. Астатні час стаіш на тумбачцы ля ўваходу у памяшканьне роты альбо прыбіраеш. У нарады ходзім некалькі разоў на тыдзень. У горшым выпадку — праз суткі.

Мне далі асабісты штык-нож, прымацаваў на папругу. Ён лёгка чапляецца на аўтамат, пераўтвараецца ў кусачкі альбо малаток.

Да другой гадзіны ночы мыў падлогу «пад палацёр». Набіраеш вядро вады, крышыш гаспадарчага мыла, узбоўтваеш, утвараецца пена. Распырскваеш яе па падлозе, бярэш палацёр (у нарадзе — «машка» — шчотка з доўгай ручкай) і расьціраеш. Зьбіраеш брудную пену сухой анучай.

Зь дзьвюх да чатырох ночы патрулюеш тэрыторыю: кашары (казарма), склад, лазьня, аўтапарк… Кожныя 15 хвілінаў даеш сыгнал дзяжурнаму па роце, што ўсё ў парадку, ніхто цябе не зарэзаў і пажар не ўчыніў. Нашая частка ў найвышэйшай кропцы Мазыра, халодны вецер працінае да пят.

Увесь наступны дзень змагаесься са сном. Будучы за тумбачкай, аддаеш каманды згодна распарадку дня, а таксама па прыбыцьці афіцэраў, вышэйшых за дзяжурнага па частцы: «Зважай!» Альбо выклікаеш дзяжурнага па роце. Адказваеш на тэлефонныя званкі.

Вялікі клопат усё прыбраць-памыць да здачы нараду. Стомлены, дзейнічаеш на аўтамаце. Цела ные. Марыш пра адно: хутчэй бы адбіцца.

23 сакавіка. Ваенны суд

Першая камандзіроўка ў Менск. На ваенны суд. Ваенныя пракуратура й суд — першыя дзяржаўныя ўстановы, якія сур’ёзна ўзяліся за справу і абставіны майго прызыву.

На судовым паседжаньні, якое цягнулася больш за сем гадзінаў, былі дапытаныя палкоўнік мэдыцынскай службы Г.Водчыц, які калісьці «лячыў» мяне і Каліту; падпалкоўнік А.Загорскі, ваенны камісар, на вачах у якога мяне зьбівалі, які адправіў мяне ў вайсковую частку нягледзячы на тое, што рашэньне суду не ўступіла у законную сілу. Высьветлілася, што людзі ў цывільным, якія мяне білі ў шпіталі, не контрвыведка КДБ, не міліцыя і не спэцназ, а нейкія ваеннаслужачыя, гэтаксама як і маёр з падпалкоўнікам, якія везьлі мяне ў кайданках «Родину защищать». Але ніхто ня здолеў назваць прозьвішчы гэтых людзей і месца іхнай службы. Па вуліцах ходзяць вайскоўцы-інкогніта, якія могуць схапіць мінака, зьбіць і забраць у войска. Франак з бацькам у судзе

Мы далучылі да справы дакумэнты альтэрнатыўнага мэдычнага абсьледаваньня сэрца. Палкоўнік Водчыц прызнаў на судзе, што паводле гэтых вынікаў я не прыдатны да вайсковай службы.

Відэа з суда

25 сакавіка. Дзень Волі

За ранішняй гарбатай павіншаваў салдатаў з Днём Волі. Недзе ў Менску пачынаецца мітынг, разгортваюць расьцяжкі, узьнімаюць сьцягі. Нехта прамаўляе ў мікрафон, патрабуючы сапраўднай незалежнасьці, свабоды слова і адстаўкі ўраду.

А ў нас сёньня ліцер. Ліцер — паветраная мэта, самалёт, які нельга крануць, які трэба максымальна дакладна правесьці. Лукашэнка з Колем вяртаўся з Сочы. Вайсковая частка пераводзіцца ў баявую гатоўнасьць. На індыкатары паўстае зялёная рысачка і павольна рухаецца на паўночны захад. Мы сочым, каб ягоны боінг выпадкова ня зьбіўся з курсу альбо яго ня зьбілі...

26 сакавіка. Зарплата

Выдалі першую месячную зарплату — 23 тысячы беларускіх «зайчыкаў», што роўна васьмі далярам ЗША. Восем даляраў каштуе цэлы месяц рабскай працы. Восем даляраў — гэта прыблізна ў два разы менш за сярэдні заробак на Кубе, у 40 разоў — чым сярэдні заробак у Беларусі, у 90 разоў — чым у Польшчы і ў 500 разоў меней, чым заробак у Вялікабрытаніі.

Больш заможным грошы дасылаюць бацькі. Салдат піша даверанасьць на імя паштальёна, а той забірае перавод на пошце.

Пасьля ідзем затаварвацца. Асартымент: зефір, кава распушчальная, сыркі плаўленыя… Хлапцам не хапае нават на цыгарэты. Некаторыя сур’ёзна задумваюцца, каб кінуць паліць.

26 сакавіка Франаку Вячорку споўніўся 21 год. Рэдакцыя нашай інтэрнэт-газеты віншуе яго і жадае, каб месяцы, праведзеныя ў войску, не аказаліся страчанымі!

30 сакавіка. Арміі патрэбна поўнае пераўзбраеньне

З брыгады амаль штодзённа прыходзяць тэлеграмы: загады камандаваньня, навіны ўзброеных сілаў, страшылкі пра НАТО. Тэлеграмы бываюць машынапісныя і пад дыктоўку. У руках тэлеграфіста-салдата — трубка: голас на тым канцы дроту манатонна, са знакамі прыпынку, зачытвае тэкст. Салдат ад рукі запісвае і дакладвае начальніку.

Цывілізацыя да войска не дайшла, а лепш сказаць, прайшла міма. Ужо факсы і электронная пошта з посьпехам замяняюць тэлеграф. Тут няма ні першага, ні другога. Ваенная тэхніка 70-х — 80-х гадоў, якая ў нас ёсьць на ўзбраеньні, маральна і фізычна састарэла. Вялікія шматтонныя агрэгаты сёньня замяняюцца невялікімі прыборамі. Старэнькія савецкія УРАЛы, КРАЗы, ЗІЛы не вытрымліваюць канкурэнцыі з сучаснымі замежнымі ваеннымі цяжкавагавікамі. Толькі дзякуючы правільнай эксплуатацыі і якаснаму абслугоўваньню наша тэхніка на хаду і боегатовая. Іншыя б спісалі яе ў гісторыю. Тое, што паказваюць у тэлепраграме «Арсенал» і часопісе «Армія» — няйнакш як паказуха.

Нашая часьць лічыцца найлепшай у восьмай радыётэхнічнай брыгадзе. Але цягам апошніх дваццаці год да нас не прыйшло ні новай тэхнікі, ні навучальных трэнажораў, нічога такога, што магло б якасна палепшыць нашу абароназдольнасьць.

Армія патрабуе поўнага рэфармаваньня. Першы крок — прафесіяналізацыя, другі — пераўзбраеньне.

Катэгорыя: Армейскі дзёньнік | Праглядаў: 604 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Сакавік 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz