Панядзелак, 23.10.2017, 15:33
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 46
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Красавік » 14 » Армейскі дзёньнік Франака Вячоркі 1.04 - 13.04
Армейскі дзёньнік Франака Вячоркі 1.04 - 13.04
05:41
У беларускае войска прыйшло лета. Салдаты мерзнуць па начох, а раніцай ім даюць сагрэцца падчас зарадкі…

1 красавіка. Стары мічман


Пра яго можна напісаць кнігу. Наш старшына — чалавек унікальнай пароды. Невысокі, паўнаваты, зь вялікімі густымі вусамі, далікатна распраўленымі ў бакі. Старшына падобны да Хохліка з казкі пра Беласьнежку.

Ён служыў мічманам на Кольскім паўвостраве. Тады ў ім адкрыўся талент запрагаць салдата ў працу. Бывае, прыйдзеш з начнога дзяжурства ці з нараду, абясьсілены і нямоглы, азіраешся па баках… А як старшына цябе ўбачыць, рыхтуйся — пойдзеш насіць наўлечкі, падфарбоўваць бардзюр ці нашываць латкі на анучкі.

Салдаты імітуюць напружаную занятасьць. Старшына ўсё бачыць наскрозь і цябе адразу раскусіць.

Умее ён і вылаяцца — яскрава, сакавіта і ў тры паверхі.

У старшыны ўсё раскладзена па палічках. Кальсоны, кашулі разабраныя па памерах. Бушлаты і нават сланцы падпісаныя. Уся маёмасьць — строга па вопісу. Калі зграбаць лісьце — зграбай, адсюль і да абеду. Праверыць да лісточка.

Мне часам здаецца, што ён прыходзіць ноччу і становіцца да майго ложка — сочыць, ці я сплю. Баюся прачынацца.

4 красавіка. Кажан

У самы разгар ПХД злавілі кажана. Я яго згроб ля казармы разам зь леташнім лісьцем. Ён расправіў крылы, разьзявіў зубатую пашчу і запішчэў. Зьлятаць ён не хацеў. Зрэшты, і ня мог. Мы яго падвешвалі на галінцы, спрабавалі падкінуць угору. Але кажан адно спрабаваў кусацца і выдаваў няясныя гукі.

Кажан мог бы стаць сымбалем нашых войск. Роўна, як і сава. Грозны і нястомны вартавы беларускага неба.

5 красавіка. Самае смачнае — катлеты

«Чаму нас так добра кормяць?» — запытаўся ў кухара, наслухаўшыся гісторыяў пра баланду ў іншых часьцях, дзе падаюць хутчэй клей, чым ежу.

Мы атрымоўваем двайны паёк у сувязі з павышанай радыяцыяй. Наша часьць знайходзіцца ў зоне зь перыядычным радыяцыйным кантролем — інакш кажучы, ў чарнобыльскай зоне. Здаровая ежа мусіць узмацніць здароўе і зьберагчы ад наступстваў такой службы. Мы атрымоўваем 155 грамаў мяса на дзень замест паложаных ста, дзьве шайбы масла па 30 грам замест пятнаццаці, шэсьць яек на тыдзень замест трох. Апроч гэтага, нам даюць малако альбо згушчонку, булачкі, рыбныя кансэрвы. Людзей няшмат, гатаваць прасьцей. Грамадзянскі кухар і салдат тэрміновай службы гатуюць такія стравы, якім пазайздросьцяць многія забягалаўкі і кавярні Менску. Самае смачнае — катлеты.

6 красавіка. Мы — камікадзэ

Калі мяне везьлі ў войска, я цешыў сябе думкай, што хоць навучуся страляць. Зь мінамёта, Макарава ці хаця б з Калаша. Страляць — справа няпростая, і, як паказвае досьвед, можа прыдацца. За тры месяцы я пастраляў аднойчы і то расшчодрыліся ўсяго на тры патроны. Такая сьпецыфіка нашага роду войскаў…

«Вы — камікадзэ! — падбадзёрыў нас начальнік. — Пры паветраным налёце першымі зьнішчаюцца радыётэхнічныя войскі. Пры атацы з Украіны вас ня будзе праз 15 хвілінаў. Мы нават не пасьпеем засекчы ракету».

Падбадзёрыў дык падбадзёрыў! Паўстае карціна бамбёжак, як нашая тэхніка зь лякатарамі разрываецца на аскепкі…

Аднойчы мне падалося, што мы служым не ў войску, а гуляем у гульню. У гульню для дарослых. Мы падфарбоўваем рухавік і падчышчаем фільтры машынам, якія калі-небудзь паедуць. Мы хаваемся, нацягваем маскіровачную сець на лякатары, хаця іх і дома гаспадыня разгледзіць на спадарожнікавай мапе праз Google Earth. І ўрэшце рэшт нашыя лякатары ледзь што бачаць, не кажучы пра іх дакладнасьць. Але гэтым ніхто не пераймаецца. Галоўнае — каб круціліся.

У гэтай гульні — усё, нібы насамрэч. Чатырохразовыя разводы, камендатура і гатоўнасьць нумар адзін... Ваенная тэхніка, як і цацкі, пастаянна ламаецца. І мы яе пастаянна рамантуем.

Галоўны прыз у гэтай жорсткай гульні — дзембель.

8 красавіка. Зарадка

Пачатак дня. Сонца заліваецца вогненнай чырваньню. Насычана блакітнае неба сьлепіць вочы. Ранішні вецер працінае да дрыжыкаў. Над Мазыром стаіць туман. І толькі асобныя будынкі, як тыя вежы замка, прабіваюцца з-пад малочнага покрыва застаялага паветра.

Салдацкі дзень пачынаецца з зарадкі. Мы прабягаем дзесяць колаў вакол пляцу, пасьля шыхтуемся ў дзьве шарэнгі, разьмінаем цягліцы рук, ног, шыі. Робім так званую салдацкую спружыну — нахіляем тулава перад сабой, спрабуючы дастаць ступняў, і прысядаем.

Некаторыя сяржанты любяць павычварацца — з адцісканьннямі на лік. Прымаеш упор лежачы, згінаеш локці па камандзе раз, два альбо — напалову — паўтара. Пасьля кожнай каманды сьледуе працяглая паўза... На дзясяты раз ты ўжо ніякі. Пасьля тых адцісканьняў на даланях застаецца ўзор халоднага асфальту.

На завяршэньне — падцягваньне на перакладзіне, пад’ём тулава на брусах.

Калі зарадка закончылася, сонца ўжо прыняло свой звычайны залацісты воблік. Туман паціху рассмактаўся. Навакольле запоўнілася птушыным сьпевам. Да нас паціху падкралася вясна…

12 красавіка. Летні рэжым

У арміі адсутнічае здаровы сэнс. Гэтым разам пацярпелі простыя салдаты.

Выйшаў загад аб пераходзе на летні рэжым. Нехта вырашыў, што лета наступае менавіта сёньня. Нас пераадзелі ў летнюю форму, зімовыя шапкі памянялі на кепкі, выдалі майткі і майкі. Пад кіраўніцтвам старшыны расклеілі ўсе вокны, паздымалі ўцяпляльны матэрыял.

Ноччу мерзьлі як цуцыкі. З усіх шчылінаў дзьмула, нібыта мы былі не ў казарме, а на Кольскім паўвостраве. Чуўся толькі лязгат зубамі… Бралі па дзьве-тры коўдры, накрываліся бушлатамі, некаторыя спалі ў вопратцы. Засыналі з адной думкай: хутчэй бы гэта ўсё закончылася.

13 красавіка. Сустрэча з Жалезьнічэнкам

На выходных прыяжджалі мама, Саша Клімовіч і Андрусь Крэчка з «Моладзі БНФ», мой былы ліцэйскі выкладчык Аляксей Крукоўскі і — самае нечаканае — Зьміцер Жалезьнічэнка.

Зьмітру ўсё-ткі далі дзесяцідзённы адпачынак. Ужо больш за год ён служыць у чыгуначных войсках у Жлобіне, так і не прыняўшы ваеннай прысягі. Зьміцер быў адлічаны з унівэрсытэту і, падобна мне, гвалтоўна прызваны «защищать родину». Зьміцер — «дзед», я — «дух». Ён адразу зрабіў мне заўвагу: чаму боты не начышчаныя як сьлед? Я пасьпяшаўся выправіць недахоп.

Мне далі дзённае звальненьне. Мы ўсе пайшлі ў кавярню. Сьмяяліся, жартавалі. Абмяркоўвалі службу, ваенную тэхніку, мой дзёньнік. Зьміцер не прыняў «дзедаўшчыны» і стараецца як толькі можа дапамагаць маладым салдатам. Чытае. Вучыць кніжкі па сьпецыяльнасьці — жадае стаць праграмістам. Рыхтуецца да «грамадзянкі»…

Мы пагадзіліся, што тэрміновая служба з усімі яе «тяготами и лишениями» нічога асаблівага чалавеку не дае. Гэта няйнакш як страчаныя гады. Мусіць быць прынамсі выбар.

Потым мы падняліся на Мазырскае замчышча. Пару год таму тут узьвялі драўляную копію сярэдневечнага замка — з музэем, званіцай, агляднай пляцоўкай і карчмой. Зь вежы адкрываецца краявід на Мазыр. Разьлітая Прыпяць падзяліла прастору на маленькія выспачкі. За ракой — узгорысты лясны масіў... Нездарма мазырскі край называюць «беларускай швейцарыяй».

Мы сфоткаліся. Ля замкавай сьцяны стаяла гіганцкая шахавая дошка зь вялізнымі драўлянымі фігурамі. Згулялі бліц-партыю. Зьміцер мяне абыграў. «Вучыся, салдат! — сказаў ён мне на разьвітаньне і працягнуў пакунак з гарбатай, печывам, лімонам і згушчонкай. Гэта падарунак на дзень народзінаў!»

Зьміцер паехаў. А мы працягнулі шпацыр па гэтым выбітным горадзе.
Катэгорыя: Армейскі дзёньнік | Праглядаў: 693 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Красавік 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz