Пятніца, 29.03.2024, 17:36
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Чэрвень » 14 » Армейскі дзёньнік Франака Вячоркі 1.06 - 12.06
Армейскі дзёньнік Франака Вячоркі 1.06 - 12.06
06:05
1 чэрвеня. Летняя работа

Лета прынесла работы. На пазіцыі разгарэлася бурлівая дзейнасьць. Камбат аб’явіў аб змаганьні з травой. Прыгрэла сонца, і шматлікія гектары баявой пазыцыі параслі быльлём. А каса-то ў нас адна. Косім па графіку. Вострым інструмент, ізноў косім. Трое салдатаў будуюць стрэльбішча. Ужо зусім хутка нам абяцаюць, што ня прыйдзецца нікуды ехаць, каб пастраляць з казённых калашоў. А то стрэлілі тры патроны паўгода назад — так і забылі. А мне трэба практыка, бо, па баявым разліку, я стралок акопа № 4.

Наша станцыя ўяўляе сабой вялізны грузавы прычэп з вялізнай антэнай. Яна стаіць на стромкім узгорку і ў выпадку раптоўнай перадыслякацыі яе будзе праблематычна спусьціць. І тут спатрэбіліся салдаты. Як тыя эгіпцяне на будаўніцтве пірамід, з усёй пазіцыі сваімі рукамі ці на ЗіЛе сьцягваем камяні, кавалкі арматуры, бетонныя блёкі, рэшткі старой агароджы і зацягваем усё на горку. Зьверху ўсё гэта засыпаецца дзёрнам, і ляндшафт набывае новы выгляд. Паміж РЛСамі працягнутыя тысячы мэтраў розных кабеляў, і пад імі трэба пракапаць, а то кіне нейкі дурань бычок, сухінь загарыцца, а на ёй і кабелі, і тэхніка.

Але праз тыдзень-два трава прарастае зноў, таму працэдуру прыйдзецца паўтараць усё лета.

3 чэрвеня. Зноў у шпіталь

Камандзір задаволіў мой рапарт і адправіў на медычнае абсьледаваньне і ваенна-ўрачэбную камісію ў бабруйскі вайсковы шпіталь. Дактары мелі вызначыць ступень маёй прыдатнасьці да войска. Мяне чакалі. Спачатку агледзеў дзяжурны ўрач, потым лечачы. Доўга вырашалі, куды пакласьці. У рэшце рэшт, у тэрапеўтычнае аддзяленьне. У палаце шэсць чалавек. Двое — унутраныя войскі. Адзін адразу прадэманстраваў прыёмы, як іх вучаць разганяць апазыцыю. У мяне ледзь не павылазілі вантробы. А другі аказаўся эрудаваным, начытаным, шчоўкаў крыжаванкі, да таго ж захапляецца беларускім паганствам. Адзін, які ляжаў з язвай, — з ракетных войскаў. Праўда, як ён прызнаўся, ракета ў іх толькі адна, і то не зусім рабочая. Яшчэ двое — транспартнікі з-пад Асіповічаў, мантажная рота. У тым ліку Алесь Краўчэня — палітпрызыўнік з Баранавічаў, якога, роўна як і мяне, Шылу ды Хведарука, забралі ў студзені. Алесь не марнуе працу, піша вершы пра войска. Нам было пра што пагаварыць. Але на наступны дзень Алеся раптоўна выпісалі.

Штодня ставілі адразу ў некалькі нарадаў. Ва ўсім адзяленьні — шэсьць салдатаў тэрміновай службы, астатнія кантрактнікі і адстаўнікі. Нарады, натуральна, не такія жорсткія, як у падразьдзяленьнях — смецьце прыбраць, адказваць на званкі, посуд памыць. Але нарад ёсьць нарад — лынды не паб’еш. На другі дзень лячэньня аб’явілі вучэбна-баявую трывогу — прыехала нейкая дужа важная праверка зь Менску. Мяне прызначылі дзяжурным па падразьдзяленьню.

4 чэрвеня. Крыштальны сасуд

Шпіталь разьмешчаны ў адным з будынкаў Бабруйскай крэпасьці, пабудаванай у 10-20-я гады ХІХ стагодзьдзя. Высокія столі, аркавыя праходы ствараюць незвычайную атмасфэру даўніны. А дактары, мядсёстры і абслугоўваючы персанал ствараюць камфортнае лячэньне для пацыентаў. Спачатку я здаў усе магчымыя аналізы, потым прайшоў кансультацыі ва ўрачоў. Усё ідзе да камісацыі. Некаторыя ўрачы, якія мяне глядзелі, зьдзіўляліся, якім чынам я мог быць прызваны з такім здароўем.

Да беларускай мовы ставяцца адзназначна станоўча. Пасьля абеду падсаджваюцца да мяне за стол паварыхі і просяць: «Ну, пагавары з намі па-беларуску, калі ласка».

У неўрапатоляга зайшла гаворка пра палітыку. Я яму паспрабаваў патлумачыць, што ён мысьліць прапагандысцкімі штампамі. А медсястра мяне абазвала палітычным сектантам і дадала: «А мне вообще все равно».

Каля чарговага кабінету я заняў чаргу за адстаўным генералам. Ён мяне пераконваў, што беларускае войска, як і беларуская дзяржава, не маюць персьпектывы. Я даказваў адваротнае. Генерал мяне «здаў» загадчыку адзьдзяленьня і я атрымаў заўвагу, нібыта хадзіў па палатах і займаўся палітагітацыяй.

Лекаючы ўрач мяне перасьцярог, каб я не хадзіў па шпіталю без дазволу, каб са мной нічога не здарылася: «Мне приказано с тобой обращаться, как с хрустальным сосудом. Ты же сам все понимаешь».

5 чэрвеня. Выпіска

Мяне абудзілі пасярод ціхай гадзіны. Сказалі зьбіраць рэчы. Сказалі, што выпісваюць. Урачы і афіцэр, які прыехаў мяне забіраць, разводзяць рукамі.

— Як так, абследаваньне не завершылася.

— Загад камандзіра.

Гэта выпіска мне нагадала эпізод са студзеня, калі да мяне ў палату ў Цэнтральны вайсковы шпіталь убіліся людзі ў цывільным, зьбілі і «выпісалі». Гэтым разам я мог быць камісаваны. Прынамсі, усё да гэтага ішло. Але ўмяшаліся звышсілы. А ім, як вядома, закон не пісаны.

7 чэрвеня. Вечарынка

Напярэдадні ў прыватным доме побач з нашай часткай была вечарынка. Ці вяселле, ці нарадзіны — не разабраць. І пілі, і гулялі. Сабакі брахалі на ўсю глотку. А потым зацягнулі песьні. Ды якія песьні! «За туманом», «Зорка Венэра», некалькі народных. Я іх слухаў праз плот. Душа радавалася.

10 чэрвеня. БТ

Міхаіла Трысьценя — карэспандэнта БТ — я памятаю па папярэдніх рэпартажах аб маім прызыве. Звычайна ён робіць сюжэты для «Зоны Х», а радзей — для «Панарамы». Здымачная група прыехала недзе па абедзе. Рабілі рэпартаж пра маю службу і мой дзёньнік. Зампаліт правёў паказушны занятак па ідэялёгіі. Задаваў салдатам пытаньні кшталту: «Назовите артикул № 28 Конституции Республики Беларусь» альбо: «А вы знаете, что мы живем в Союзном государстве?» і гэтак далей.

Я паказаў здымачнай групе нашыя разьбітыя «вочкі», працякаючыя ўмывальнікі, лазьню, каб не было ілюзіяў наконт бытавых умоваў салдатаў. Пыталі, ці лаюцца вайскоўцы матам, за што я не люблю палітыку Лукашэнкі, чаму я пішу, што нас кормяць гнілой бульбай і як праходзіць беларусізацыя войску. Узялі каментары ў сержанта і нашага зампаліта. Як гэта будзе выглядаць, заключнае слова скажа мантаж.

12 чэрвеня. Госьці

Нехта відавочна не хоча, каб я працягваў весьці дзёньнік. Мне зноў і зноў пагражаюць крымінальнай справай адразу па некалькіх артыкулах — абраза прэзідэнта, ухіленьне ад вайсковай службы, невыкананьне загаду і разгалошваньне дзяржаўных сакрэтаў. У кожнага, хто спрабуе мяне палохаць, я пытаюся: «Дык я не маю права весьці дзёньнік?» Яны губляюцца. Гэта значыць, што маю.

Спачатку прыехаў зампаліт заходняга аператыўна-тактычнага камандаваньня ў званьні паўкоўніка. Гаварылі паўтары гадзіны. Пачалі з майго дзёньніка, закончылі Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Назаўтра прыехалі зь Міністэрства абароны падпалкоўнік і маёр. Напэўна, зь нейкага дужа сакрэтнага ўпраўленьня, бо пасаромеліся прадставіцца. Паразмаўлялі. Досыць інтэлігентныя афіцэры, пакінулі прыемнае ўражаньне.

Зрэшты, я ўсё больш і больш пераконваюся, што чым вышэйшае вайсковае званьне, тым больш адэкватны і разумны чалавек. Паабяцалі азнаёміць з загадам міністра абароны, паводле якога я не маю права пісаць пра армію без дазволу камандаваньня.

naviny.by
Катэгорыя: Армейскі дзёньнік | Праглядаў: 836 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Чэрвень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz