Лідэры палітычных партыяў і рухаў плянуюць правесьці сёньня
акцыю ў фармаце "ланцуга неабыякавых людзей" з патрабаваньнем
міжнароднага расьсьледаваньня зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў Віктара
Ганчара і Юрыя Захаранкі, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і журналіста
Зьмітра Завадзкага.
У Менску ды іншых гарадах Беларусі 16 снежня адбыліся акцыі
салідарнасьці з палітрэпрэсаванымі і зьніклымі апанэнтамі рэжыму
Лукашэнкі.
Акцыі праводзілі актывісты
«Еўрапейскай Беларусі», «Маладога Фронта», «Маладой Беларусі». У Менску
а 19 гадзіне пачалася акцыя салідарнасьці каля кінатэатру "Масква".
У дзень салідарнасьці актывісты мазырскага «Маладога Фронту» нагадалі
жыхарам гораду пра памятны дзень: некалькі дзясяткаў надпісаў «16.
Салідарнасьць», «Будзьма салідарнымі!» былі зроблены на вуліцах Мазыра.
Спэцназ выціснуў з Кастрычніцкай плошчы ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці і зьбіў некаторых зь іх.
Адбылася акцыя салідарнасьці з сем'ямі зьніклых Ю.Захаранкі, В.Ганчара, А.Красоўскага і Зм.Завадзкага. Спэцназ выціснуў з Кастрычніцкай плошчы ўдзельнікаў акцыі.
16 кастрычніка 2006 г. моладзевыя актывісты вышлі на Цэнтральны пляц Мазыра з партрэтамі беларускіх палітвязняў і выкрадзеных апазіцыянераў. Актывісты запалілі свечкі салідарнасці са ўсімі, хто дужаецца за свабоду Беларусі.