16.10.06 г. - Жыхары Мазыра вышлі на вуліцу (Фота)
16 кастрычніка 2006 г. моладзевыя актывісты вышлі на Цэнтральны пляц Мазыра з партрэтамі беларускіх палітвязняў і выкрадзеных апазіцыянераў. Актывісты запалілі свечкі салідарнасці са ўсімі, хто дужаецца за свабоду Беларусі.