Больш гадзіны жыхары горада задавалі пытанні пра льготы, пенсіі, рэпрэсіі ў ВНУ, беларускую армію. Людзей цікавіла, як прымусіць улады бараніць інтарэсы грамадзянаў, што рабіць, каб не раслі кошты, пыталі пра Аляксандра Казуліна і тэлеканал Белсат. Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што беларускай эканоміцы патрэбны рэформы. Ён сказаў прысутным, што трэба быць актыўным у жыцці, што апроч іх саміх жыццё ніхто не палепшыць. (Відэа)