У Менску акцыя салідарнасьці прайшла па ўжо
звыклым сцэнары.
А 18-й гадзіне актывісты незарэгістраванай у Беларусі
арганізацыі “Малады фронт” выйшлі на Кастрычніцкую плошчу ў сталіцы
з партрэтамі зьніклых.
Празь некалькі хвілінаў да іх падышоў узвод
спэцназаўцаў разам зь міліцыянтамі й пачалі выціскаць з плошчы. Груба
штурхаючы ў плечы, адабраўшы плякаты, моладзь правялі міма Музэю
Вялікай айчыннай вайны, рэстарацыі “Журавінка”, завярнулі
з Інтэрнацыянальнай на Янкі Купалы й кінулі на скрыжаваньні з вуліцай
Багдановіча.
На гэтым акцыя й апэрацыя супраць акцыі завершыліся. Усе разышліся.