Традыцыйнае
памінаньне ахвяраў сталінізму прайшло 29 снежня ва ўрочышчы Курапаты
пад Мінскам. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні сэкцыі "Мэмарыял"
Беларускага таварыства аховы помнікаў Уладзімер Раманоўскі.
Як паведамляе БелаПАН,
удзельнікамі памінаньня сталі каля 20 маладзёжных актывістаў, былых
вязьняў ГУЛАГу і членаў сэкцыі "Мэмарыял".
Прадпрымальнікі запатрабавалі стварыць дзяржаўную
камісію з удзелам лідэраў прадпрымальніцкіх рухаў, а таксама прызначыць
упаўнаважанага ў справах прадпрымальнікаў пры прэзыдэнту. Іншым чынам
завастрыць увагу на праблемах прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу,
як паказвае досьвед, немагчыма.
Пры захаваньні гэтых умоваў прадпрымальнікі
гарантуюць падтрымку ўладам ва ўмовах крызісу. “Мы ня хочам
канфрантацыі, але ў іншым выпадку ўся адказнасьць будзе ляжаць на
ўрадзе”
Прадстаўнікі дэмакратычнага руху Беларусі
адзначылі Ўсясьветны дзень правоў чалавека вулічнымі акцыямі і
імпрэзамі. У Менску міліцыянты затрымалі больш за дзясятак чалавек.
Усіх адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску. Затрыманыя
сьцьвярджаюць, што некалькі чалавек зьбілі ў міліцыі.
Яны сабраліся а 14 гадзіне каля будынку
Міністэрства ўнутраных спраў. Маладыя людзі надзелі на сябе паласатыя
робы.
Активисты оргкомитета по созданию партии Белорусская
христианская демократия и организации «Молодой фронт»,
зарегистрированной в Чехии, 9 декабря провели в Мозыре акцию,
приуроченную к 60-летию принятия Всеобщей декларации прав человека.
Как сообщил БелаПАН
член Белорусского Хельсинкского комитета Павел Ноздря, в ходе
мероприятия молодые люди поздравили горожан с Днем прав человека и
раздали им около 150 брошюр с текстом декларации.
Сёньня а 10:30 раніцы на “Харчовым базары”,
што на Партызанскім праспэкце ў Менску, быў затрыманы актывіст
прадпрымальніцкага руху, паведаміў “Радыё Свабода” Алесь Макаеў.
У
распаўсюдніка не было пры сабе пашпарту, і нарад міліцыі даставіў яго
ў аддзяленьне міліцыі. Там пасьля высьвятленьня асобы, у яго
сканфіскавалі 50 улётак
Учора была 20-ая гадавіна першага масавага шэсьця з нагоды дня памяці
продкаў Дзяды. РС атрымалі ўнікальны 20-хвілінны запіс мітынгу ў полі,
які зрабіў археоляг Мікола Крывальцэвіч.
Уладзімер Арлоў: Сябры,
сёньня мы сабраліся, каб памянуць нашых продкаў. Усіх, хто жыў на гэтай
зямлі і лёг у яе за 1000 гадоў беларускай гісторыі.
Заяўнікі акцыі на Дзяды атрымалі дазвол на шэсьце
і мітынг зь Менгарвыканкаму і выканкаму Менскага раёну.
А 12 гадзіне
людзі зьбяруцца на Ўсходніх могілках, як 20 гадоў таму. Пасьля
ўшанаваньня памяці вядомых грамадзкіх дзеячаў усе пройдуць шэсьцем ва
ўрочышча Курапаты, дзе адбудзецца жалобны мітынг.
Яшчэ напачатку была парлямэнцкая кампанія, а "выбары" адразу
пачалі нагадваць балаган (выстава "уродаў"; грубавата-камічны
спэктакаль) . Балаган, у якім адзін куклавод мае некалькі марыянэтак.
Апазыцыя заклікае 14 ліпеня а 18 гадзіне выйсьці
на Кастрычніцкую плошчу ў Менску на знак салідарнасьці з затрыманымі
актывістамі дэмакратычнага руху па справе выбуху 4 ліпеня.
Падчас сустрэчы да палітыка некалькі разоў падыходзіў падпалкоўнік міліцыі і патрабаваў спыніць мерапрыемства. Пасля сустрэчы ён затрымаў аднаго з прысутных, матывуючы гэта тым, што той паказаў непрыстойны жэст. Аднак сведкі, якія стаялі побач, абурыліся такімі дзеяннямі супрацоўніка міліцыі і хлопца ўдалося адбіць.