Яшчэ напачатку была парлямэнцкая кампанія, а "выбары" адразу
пачалі нагадваць балаган (выстава "уродаў"; грубавата-камічны
спэктакаль) . Балаган, у якім адзін куклавод мае некалькі марыянэтак.
Дзень
галасаваньня быў яшчэ невядомы, а старшыня ЦВК Беларусі, Лідзія
Ярмошына, ужо заявіла аб тым, што ўвядзеньне па аднаму (!) прадстаўніку
дэмакратаў у выбарчыя камісіі ёсьць "правакацыяй" (!!).
Дэмакратычныя партыі яшчэ ня вызначыліся са стратэгіяй выбараў, а
адміністрацыя прэзыдэнта, у асобе Натальлі Пяткевіч, ужо паведаміла,
што па пытаньню выбараў ня будзе з апазыцыяй нават дыялёг весьці.
Ну добра гэтыя марыянэткі. Яны ў балагане даўно. Без яго ім ніяк. Больш дзівяць некаторыя дэмакраты, якія гавораць аб тым, што "паглядзяць, ці будуць выбары дэмакратычнымі?". Паглядзяць,
у той час, калі на вуліцах
зьбіваюць мірных дэманстрантаў… Што ж, паглядзіце. Хто мае вочы, той
убачыць. Мы ж бачым ужо цяпер – улада не зьбіраецца падлічваць галасы
беларусаў.
Таму ўдзел у такіх "выбарах"
ёсьць ня толькі немэтазгоднаю, але і вар'яцкай справай, якая адно
дапаможа легітымізаваць самаабвешчаны рэжым Лукашэнкі.
Непрыхаваны
фарс сьведчыць аб тым, што голас беларуса ўжо скрадзены. І Лукашэнка
палічыць яго толькі ў адным выпадку. У выпадку, калі ўсе мы выйдзем на
галоўную плошчу Беларусі, на плошчу Кастуся Каліноўскага.
Таму
мы заклікаем усіх беларусаў байкатаваць псэўдавыбары і прыходзіць у
дзень галасаваньня на плошчу Каліноўскага, адзінае месца ў нашай
краіне, дзе хлусьня ЦВК ня дзейнічае!
Адзінае месца, дзе "моцная" улада становіцца слабою і трусьліваю !
Адзінае месца, дзе галасы нашыя дадуць Беларусі надзею на перамены!
ПРЫХОДЗЬ! 28-га ВЕРАСЬНЯ, 20:00, ПЛОШЧА КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА! БЕЛАРУСЬ ЧАКАЕ ЦЯБЕ!
Тэлефануй: +375 29 188 49 71 (velcom), +375 33 630 11 80 (mts)
Навіны кампаніі чытайце на сайце Маладога Фронту
|