Расейскія мэдыі працягваюць інфармацыйную атаку супраць
кіраўніцтва Беларусі.
Падставай да чарговай хвалі рэзкіх публікацыяў
стала пагроза крамлёўскіх чыноўнікаў надрукаваць стэнаграму саміту АДКБ,
падчас якога Аляксандар Лукашэнка даў публічнае абяцаньне прызнаць
незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, а таксама паказаны па
тэлеканале "НТВ” трэці фільм скандальнага сэрыялу "Хросны бацька".
Уплывовы амэрыканскі часопіс параўнаў 100 краін сьвету па пяці
паказьніках: адукацыі, сыстэмах аховы здароўя, якасьці жыцьця, дынамізму
эканомікі і палітычнай сытуацыі. У сумарным рэйтынгу Беларусь апынулася
ў сярэдзіне сьпісу, адстаўшы ад ўсіх суседзяў.
Аўстрыйскае выданьне Die Presse зьмясьціла публікацыю ў сувязі з выхадам новай расейскай тэлепрадукцыі "Хросны бацька - 3”.
Паводле
выданьня, выснова, якую робіш пры праглядзе чарговай часткі
дакумэнтальнага сэрыялу падкантрольнага Крамлю тэлеканалу НТВ вельмі
простая: цяперашнія стасункі паміж Менскам і Масквой кепскія.