Аўстрыйскае выданьне Die Presse зьмясьціла публікацыю ў сувязі з выхадам новай расейскай тэлепрадукцыі "Хросны бацька - 3”.
Паводле
выданьня, выснова, якую робіш пры праглядзе чарговай часткі
дакумэнтальнага сэрыялу падкантрольнага Крамлю тэлеканалу НТВ вельмі
простая: цяперашнія стасункі паміж Менскам і Масквой кепскія.
Нават вельмі кепскія. Акрамя таго, што аўтары паказваюць Лукашэнку
ўладалюбівым антырасейскім здраднікам, яны да таго ж агучваюць яго
клінічны дыягназ "псыхапат”.
Як піша Die Presse, пра дыягназ
многія думалі, аднак не гаварылі ўслых. Цяпер НТВ даводзіць да мільёнаў
гледачоў: беларускі кіраўнік ні больш ні менш як "псыхапат". Дзеля
аб’ектыўнасьці аўтары фільму прапануюць выказваньні псыхіятра. Той
дакладна пацьвярджае: псыхапат.
Як адзначае аўстрыйскае
выданьне, апошняя трэцяя частка сэрыялу "Хросны бацька” хоць і стала
ахвярай цэнзуры ў Беларусі, аднак без сумневу мела посьпех у краіне.
Паводле дадзеных беларускай апазыцыі, кіно ўбачылі ў Інтэрнэце больш за
два мільёны беларусаў.
Відавочна, што "Крэмль больш не
саромеецца рэзаць праўду-матку ў вочы. Тым больш, што зімой 2010 года ў
Беларусі адбудуцца прэзыдэнцкія выбары”, падкрэсьлівае Die Presse.
Новае
расейскае тэлепапуры, складзена зь непрывабных карцінак (Лукашэнка у
зялёных плаўках на пляжы ў сяброўскай Вэнэсуэле, на лыжах на аўстрыйскім
курорце) і сур'ёзных важкіх абвінавачаньняў: краінай кіруе сямейны клан
Лукашэнкі, сам прэзыдэнт меў дачыненьне да зьнікненьня шэрагу яго
апанэнтаў.
У якасьці адной з тэмаў фільму – абвінавачваньне
Лукашэнкі, колішняга змагара за інтэграцыю паміж Расеяй і Беларусьсю, у
здрадзе.
Час зьмяніўся, гаворыцца ў артыкуле, замест каханьня
пачаліся працяглыя канфлікты і сваркі ў стасунках з Расеяй. Гэта тычыцца
ня толькі зімовых пагрозаў спыніць газавыя пастаўкі ў выніку беларускіх
пазыкаў. Нэгатыўную рэакцыю Крамля выклікала адмова Лукашэнкі прызнаць
незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Для стварэньня іміджу
антырасейскага здрадніка таксама ўзгадваецца далучэньне Беларусі да
праграмы ЭЗ "Усходняе партнэрства”
Тым ня менш, піша аўстрыйскае
выданьне, лукашэнкавы флірт з Захадам застаецца нешчасьлівым. Беларускі
аўтакрат для ЭЗ застаецца цяжкай справай. Нягледзячы на ўсе заклікі
Зьвязу, у краіне па-ранейшаму дзейнічае сьмяротнае пакараньне, краіна
далёкая ад правядзеньня свабодных выбараў.
Як піша аўстрыйскае
выданьне, у чым маюць рацыю стваральнікі фільму на НТВ, дык безумоўна ў
тым, што "палітыка Лукашэнкі ў яго паталягічных спробах застацца пры
ўладзе”
svaboda.org