Пятніца, 19.04.2024, 17:30
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Ліпень » 16 » Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў
Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў
04:32
ПРЭС-РЭЛІЗ

Лідэры НДА накіравалі калектыўны зварот да сябраў Кансультацыйнае Рады

Прадстаўнікі найбуйнейшых НДА Беларусі накіравалі зварот да сябраў Кансультацыйнай Рады. Падпісанты заклікаюць улады распачаць дыялёг з грамадзкасьцю. Паводле ініцыятараў звароту, практычнымі крокамі, якія паспрыяюць камунікацыі дзяржавы і трэцяга сэктару, будуць скасаваньне артыкула 193-1 КК (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) і ўхваленьне Канцэпцыі разьвіцьця грамадзянскае супольнасьці Беларусі, распрацаванай Асамблеяй НДА.

Нагадаем, Асацыяцыя грамадзкіх аб’яднаньняў Асамблея распрацавала Канцэпцыю разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Канцэпцыя павінная падказаць уладам шляхі стварэньня спрыяльных умоваў для разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, ажыўленьня грамадзянскіх ініцыятываў і ўдасканаленьня заканадаўства аб дзейнасьці НДА.

З тэкста Канцэпцыі вынікае, што для паляпшэньня умоваў дзейнасьці НДА ўлада павінна пайсьці на наступныя практычныя крокі: “увесьці заяўляльны прынцып рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, скасаваць забарону на выкарыстаньне прыватных кватэраў ў якасьці юрыдычнага адрасу некамэрцыйных арганізацыяў, адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса, які трактуе як злачынства фактычна любую самастойную ініцыятыву грамадзянаў і г.д.”.

Трэба адзначыць, што падобныя Канцэпцыі прынятыя ў краінах ЭЗ (напрыклад, у Харватыі, Вугоршчыне, Брытаніі, Францыі, Эстоніі ды інш.), а таксама ў некаторых краінах СНД – Украіне і Казахстане на ўзроўні заканадаўства. “Гэтая практыка вартая перайманьня, бо дапамагае разьвіцьцю дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці”, -- адзначаецца ў калектыўным звароце лідэраў НДА да сябраў Кансультацыйнай Рады.

Старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэту Алег Гулак перакананы, што час для падобнага звароту абраны ўдала: “зараз ідуць ледзь заўважныя, але пазытыўныя працэсы пацяпленьня стасункаў прадстаўнікоў грамадзянскае супольнасьці і ўлады. Наладжваньню камунікацыі спрыяе карэкціроўка зьнешнепалітычнага курса афіцыйнага Менска”. Са словаў праваабаронцы вынікае, што зьвяртацца са зваротамі ў Кансультацыйную Раду варта, бо гэта тая інстытуцыя, у складзе якой працуюць прадстаўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта. Старшыня БХК дае асьцярожныя ацэнкі наконт таго, ці зацікавяцца высокія чыноўнікі Канцэпцыяй. Аднак спрабаваць знаходзіць паразуменьне ўсё-такі трэба, бо ад гэтага залежыць будучыня краіны. Алег Гулак як сябра Кансультацыйнай Рады прапануе разгляд Канцэпцыі на наступным пасяджэньні дадзенай інстытуцыі.

Кіраўнік Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч ускладае на Кансультацыйны Савет стрыманыя спадзяваньні, але лічыць, што ініцыяваць перамовы варта. “Мы ж грамадзкія арганізацыі, ня можам сядзець у кустах і чакаць пакуль сытуацыя зьменіцца сама. Трэба выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі”, -- заўважыў Сяргей Мацкевіч.

Свае подпісы пад зваротам паставілі лідэры наступных грамадзкіх аб’яднаньняў:

1. Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэту.
2. Жанна Літвіна, старшыня ГА «БАЖ».
3. Сяргей Мацкевіч, старшыня ГГА «Цэнтар Супольнасьць».
4. Раіса Міхайлоўская, ГА "Цэнтр па правах чалавека".
5. Ларыса Андросік, старшыня грамадзкага аб'яднаньня "Дыярыуш".
6. Наталля Васіленка, старшыня Праўленьня грамадзкага аб'яднаньня Шматдзетных сем'яў Верхнядзьвінскага раёна «Семь Я».
7. Алесь Лозка, старшыня РГА "ТБШ".
8. Алена Анісім, старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.
9. Хрыстафор Жэляпаў, старшыня праўленьня Віцебскага грамадзкага аб'яднаньня "Самакіраванне і грамадства".
10. Уладзімір Краўчанка, выканаўчы дырэктар Магілеўскага правабарончага цэнтру.

Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў

Кантактныя асобы:
Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочай групы Асамблеі, 375296512397
Алёна Валынец, кіраўніца Выканаўчага бюро Асамблеі НДА, 375296516127
Элекронная пошта: preskantakt@belngo.info

Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 817 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Ліпень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz