10 ліпеня 1994 году Аляксандар Лукашэнка перамог
на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Лукашэнка выйграў другі тур у
тагачаснага кіраўніка ўраду Беларусі Вячаслава Кебіча.
Вынікі галасаваньня:
Лукашэнка 80,1%
Кебіч 14,1%.
Прэзыдэнцкая форма кіраваньня была ўведзеная ў Канстытуцыю, якую Вярхоўны Савет прыняў 15 сакавіка 1994 году.
Першы тур выбараў адбыўся 23 чэрвеня 1994 году. У ім удзельнічала шэсьць кандыдатаў:
кіраўнік ураду Вячаслаў Кебіч
былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч
лідэр Беларускага народнага фронту "Адраджэньне" Зянон Пазьняк
сакратар ЦК Партыі Камуністаў Беларусі Васіль Новікаў
кіраўнік Саюзу аграрнікаў Беларусі Аляксандар Дубко
дэпутат Вярхоўнага Савету, дырэктар саўгасу “Гарадзец” Аляксандар Лукашэнка.