Субота, 20.04.2024, 05:29
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Ліпень » 7 » Дыялёг ЗША і Расеі на карысьць Беларусі
Дыялёг ЗША і Расеі на карысьць Беларусі
09:10
  МЗС Беларусі станоўча ацаніў рашэньне прэзыдэнтаў ЗША і Расеі скараціць стратэгічныя наступальныя ўзбраеньні.

  Паводле прэсавага сакратара МЗС Андрэя Папова, Беларусь будзе вітаць як найхутчэйшую практычную рэалізацыю падпісанай у Маскве расейска-амэрыканскай дэклярацыі, “каб ні ў кога не ўзьнікала сумневу ў незваротнасьці працэсу ядзернага раззбраеньня”. Тым часам беларускія палітыкі і палітолягі разважаюць пра першыя вынікі візыту Барака Абамы ў Маскву.

Сустаршыня АДС Сяргей Калякін да пазытыўных вынікаў візыту Барака Абамы ў Маскву адносіць як дамоўленасьці паміж ЗША і Расеяй наконт далейшага скарачэньня ядзернага арсэналу, так і самі першыя кантакты на вышэйшым узроўні. Аднак ён мяркуе, што ў Масквы і Вашынгтону застаецца шмат супярэчных пазыцый і інтарэсаў, і Мядзьведзеў з Абамам не знайшлі ўсіх рашэньняў:

“Усё гэта за раз вырашыць, зьняць усе супярэчнасьці, проста немагчыма. Але крок у гэтым кірунку зроблены. Можа, не такі вялікі, як чакалі абодва бакі. Аднак маё меркаваньне палягае ў тым, што адносіны паміж Расеяй і ЗША паступова будуць паляпшацца”.

Сяргей Калякін перакананы, што працэс пацяпленьня ў дачыненьнях паміж Вашынгтонам і Масквой выгадны і карысны для ўсіх постсавецкіх дзяржаў, у тым ліку для Беларусі.

Лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч вітае пацяпленьне ў дачыненьнях паміж Вашынгтонам і Масквою, але мяркуе, што поўнага паразуменьня ня будзе, бо Расея прэтэндуе на новы статус у сьвеце ды, як і ЗША, мае свае традыцыйныя інтарэсы ў розных рэгіёнах. Пра гэта сьведчыць адсутнасьць супольных рашэньняў Абамы і Мядзьведзева наконт стаўленьня да Ірану і наконт супрацьракетнай абароны ў Эўропе:

“Але гэта не зьяўляецца каменем спатыкненьня, гэта пытаньне для дыскусій і абмеркаваньня. Ужо сам факт, што яны могуць гэтыя справы абмяркоўваць, гэта ўжо добра”.

Беларусі трэба вітаць дыялёг Вашынгтону і Масквы, але яна ня мае магчымасьці далучыцца да гэтага працэсу, — кажа спадар Гайдукевіч:

“На жаль, Беларусь адарваная цяпер ад любога працэсу, так склалася… Мы ніяк ня можам знайсьці ўзаемаразуменьне ў Расеі, мы ня можам канчаткова да нейкага пытаньня прыйсьці з Захадам”.

Менскі палітоляг Аляксей Кароль адзначае, што “перазагрузка” ў дачыненьнях паміж ЗША і Расеяй адбылася ў пытаньнях скарачэньня стратэгічных узбраеньняў, эканамічнага супрацоўніцтва, але застаюцца пункты напружанасьці вакол Ірану і супрацьракетнай абароны.

Тым ня меней ажыўленьне дачыненьняў Расеі з ЗША, на думку Аляксея Караля, — гэта, у прынцыпе, фактар, які стрымлівае імпэрскія паводзіны Расеі на постсавецкай прасторы:

“Агульная тэндэнцыя разьвіцьця ў тым, што геапалітычная сытуацыя будзе зьмякчацца, а постімпэрскія тэндэнцыі будуць аслабляцца. Краіны былога СССР атрымліваюць усё больш магчымасьцяў для самастойных дзеяньняў, для самастойнага правядзеньня зьнешняй палітыкі”.

На думку спадара Караля, гэта несумненны плюс для будучыні Беларусі, як і тое, што Барак Абама пацьвердзіў пазыцыю вернасьці дэмакратычным каштоўнасьцям.

У студзені 1994 году Беларусь таксама прымала прэзыдэнта ЗША, якім тады быў Біл Клінтан. Цяпер немагчыма ўявіць сабе такі візыт, — кажа спадар Кароль, — прынамсі ў першую кадэнцыю Барака Абамы, а наступнае залежыць ад таго, якія працэсы будуць разьвівацца ў Беларусі.

Станіслаў Шушкевіч, які асабіста прымаў прэзыдэнта Клінтана ў Менску, таксама кажа, што аднаўленьне ранейшага ўзроўню дачыненьняў ЗША і Беларусі адбудзецца вельмі няхутка.

“Калі амбасадар выгнаны, то хто паедзе ў такую краіну? Гэта трэба адмывацца яшчэ зь 10 гадоў… Я ня думаю, што да візыту ўзроўню шэфа Дзярждэпартамэнта дойдзе. Думаю, што ня дойдзе, у бліжэйшы час”.
Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 752 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Ліпень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz