Гомельскі абласны суд
працягвае слуханьні крымінальнай справы ў дачыненьні да былога
генэральнага дырэктара Рагачоўскага малочна-кансэрвавага камбіната
Міхаіла Комара.
Яго
абвінавачваюць у буйным крадзяжы праз злоўжываньне службовымі
паўнамоцтвамі. Крымінальным кодэксам за гэта прадугледжваецца
пакараньне ад 8 да 15 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці й
пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады.
— Вайсковы статут Узброеных сілаў Беларусі
адназначна кажа, што ў часе службы вайсковец ня мае права належыць
да якой бы то ні было палітычнай сілы ці грамадзкага аб’яднаньня.
Тым
ня менш, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі вельмі грунтоўна
ўладкаваўся ў беларускім войску. Прыём у сябры арганізацыі праходзіць
ва ўрачыстай абстаноўцы. У маім выпадку гэта адбывалася на цэнтральнай
плошчы Наваградка 9 траўня....Чытаць далей »