Субота, 20.04.2024, 08:34
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Люты » 18 » “Калі армія па-за палітыкай, чаму там прысутнічае БРСМ?”
“Калі армія па-за палітыкай, чаму там прысутнічае БРСМ?”
13:46
— Вайсковы статут Узброеных сілаў Беларусі адназначна кажа, што ў часе службы вайсковец ня мае права належыць да якой бы то ні было палітычнай сілы ці грамадзкага аб’яднаньня.

Тым ня менш, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі вельмі грунтоўна ўладкаваўся ў беларускім войску. Прыём у сябры арганізацыі праходзіць ва ўрачыстай абстаноўцы. У маім выпадку гэта адбывалася на цэнтральнай плошчы Наваградка 9 траўня.

Мяне асабіста факт прыёму ў БРСМ вайскоўцаў тэрміновай службы зьдзівіў непрыемна. Найперш праз тое, што рабілася гэта фактычна ў абыход вайсковага статуту, а таксама з-за таго, як гэта рабілася.

Да нас у полк завітаў старшыня раённай арганізацыі. Нятанна апрануты малады чалавек, які вельмі самаўпэўнена і напышліва расказваў пра сваю арганізацыю. Асноўны акцэнт ён рабіў на льготах, якія мы маглі атрымаць уступіўшы ў БРСМ. Абяцаў да канца году падключыць да сьпісу аб’ектаў, што аказваюць сябрам арганізацыі льготныя паслугі, прыватную стаматалягічную лякарню.

Ббез “касамольскай” коркі на кантракт проста не прымалі.
Штопраўда, нам давялі: справа ўступленьня/неўступленьня абсалютна добраахвотная. Але жадаючых застацца на кантракт пакінулі бяз выбару — без “касамольскай” коркі на кантракт проста не прымалі.

Так было колькі гадоў таму. Думаю, што за гэты час мала што зьмянілася. Але некаторыя зрухі ёсьць.

Напрыклад, Зьміцер Жалезьнічэнка, які не прыняў прысягі й нават у войску пазыцыянуе сябе, як сябра Партыі БНФ.

Некаторыя мае камандзіры напружваліся пры выглядзе незалежнай прэсы (я стала набываў у шапіках “Нашу Ніву”). А выпісвалі мы спрэс “СБ” ды “Ваенгазету”. Цяпер жа даводзіцца чуць пра досыць ляяльнае стаўленне да той жа “НН” у шэрагу вайсковых частак.

У любым разе, хацелася б пачуць ад вайсковага кіраўніцтва канкрэтны адказ на пытаньне: наша войска па-за палітыкай ці не? Бо інакш прысутнасьць у войску адной грамадзкай арганізацыі, якую небеспадстаўна лічаць праўладнай, ставіць у няроўныя ўмовы маладых людзей, што маюць палітычныя погляды адрозныя ад афіцыйных.
 
Сямён Печанко
Праглядаў: 648 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Люты 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz