Экспэрты сусьветна вядомага брытанскага
тыднёвіка “The Economist”, разгледзеўшы палітычную сытуацыю ў 167
краінах сьвету, прыйшлі да высновы, што сусьветная тэндэнцыя да
пашырэньня дэмакратыі, якая назіралася ў апошнім дзесяцігодзьдзі,
спынілася.
Сёньня тыднёвік “The Economist” апублікаваў свой “Індэкс дэмакратыі 2008”, які зьяўляецца своеасаблівым рэйтынгам дэмакратычнасьці краінаў сьвету.
Апошнім часам у розных рэгіёнах Беларусі
мужчын прызыўнога ўзросту масава выклікаюць у ваенкаматы позвамі, у
якіх пазначана, што гэта робіцца, каб удакладніць зьвесткі для
вайсковага ўліку.
Насамрэч жа вайскоўцы адразу прапануюць здаць адбіткі
пальцаў і сьліну.