Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу выбралі сабе кіраўніцтва. Ён у сваю чаргу прапанаваў сабе ў намесьнікі ніжэйшага рангам вэртыкальніка, які дасюль кіраваў Шклоўскім райвыканкамам. Пасьля перамогі Аляксандра Лукашэнкі
на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году пакаваць чамаданы ў сталіцу пачалі
землякі-паплечнікі, якія дагэтуль бачылі Менск у найлепшым выпадку ў
часе камандзіровак ці шопінгу па Камароўцы.