Ніводзін апанэнт дзейнай улады ў парлямэнт не
трапіў. Назіральнікі і ўдзельнікі кампаніі маюць сёньня ацаніць мінулую
кампанію. Рэакцыя на выбары.
На гэтых выбарах ў Палату прадстаўнікоў інтрыгі не
было. Паводле папярэдніх вынікаў галасаваньня ніхто з апазыцыі не
атрымаў дэпутацкага мандата. Выбары выйгралі людзі, якія адносяцца да
сярэдняга зьвяна дзяржаўна-гаспадарчай намэнклятуры, прычым у першым
туры і з вялікім адрывам ад супернікаў.
11 акруг не далі
справаздачу на 1:30 ночы панядзелка. 99 дэпутатаў, паводле папярэдніх
зьвестак, ужо лічацца абранымі. Ніводнага прадстаўніка Аб’яднаных
дэмакратычных сіл сярод іх няма.
На прэсавай
канфэрэнцыі, якая пачалася а палове другой ночы, старшыня ЦВК Лідзія
Ярмошына паведаміла вынікі выбараў па 99 з 110 ауругаў.