Чацвер, 25.04.2024, 21:30
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Верасень » 29 » На Плошчу ненадоўга вярнуўся дух сакавіка 2006 году
На Плошчу ненадоўга вярнуўся дух сакавіка 2006 году
09:41
  У нядзелю ўвечары ў цэнтры Менску прайшла акцыя супраць несумленных парлямэнцкіх выбараў

У ёй ўзяло ўдзел больш за тысячу чалавек, пераважна актывісты моладзевых арганізацыяў, а таксама лідэры апазыцыі. Акцыя доўжылася 2,5 гадзіны.

У другі раз пасьля сакавіка 2006 году на Кастрычніцкай плошчы Менску зьявіліся намёты. Два невялікія намёты на нядоўгі час у цэнтры плошчы ўсталявалі актывісты ініцыятывы “Моладзь за Беларусь”, якія прыйшлі на апазыцыйную акцыю з аранжавымі сьцягамі. Пазьней гэтыя намёты пранесьлі на руках па праспэкце Незалежнасьці і ўсталявалі ля Дому ўраду. На прыступках ля помніка Леніну адбыўся мітынг. Маладыя людзі махалі бел-чырвона-белымі сьцягамі ля самых ног бальшавіцкага правадыра. Міліцыя нават не спрабавала спыніць несанкцыянаванае шэсьце і мітынг. Асноўны матыў пратэсту – цяперашнія выбары ў Палату прадстаўнікоў несумленныя, патрэбныя новыя выбары.

Былы палітвязень Мікола Статкевіч, грунтуючыся на паведамленьнях ад назіральнікаў зь месцаў, заявіў, што выбарчая практыка ў Беларусі ніколькі не зьмянілася, апазыцыі не далі нават назіраць за падлікам галасоў:

“Калі нехта спадзяваўся, што Лукашэнка падорыць апазыцыі некалькі мандатаў, ён памыляўся, нават гэтая “палатка”, гэта хай маленькая, але ўлада, а гэты чалавек добраахвотна ўладай не падзеліцца. Яе можна толькі выдраць у яго з зубоў разам са сківіцай”.

Назіральнікі прадказвалі, што нейкіх рэальных наступстваў учорашняя акцыя не прынясе, аднак яна здолела прадэманстраваць нязгоду з тым, як улада правяла гэтыя выбары. Гаворыць адзін з удзельнікаў маніфэстацыі пратэсту Франак Вячорка:

“Акцыя паказала, што ёсьць моладзь, ёсьць людзі ў краіне, якім неабыякавая будучыня, неабыякавае прызнаньне гэтых выбараў міжнароднай супольнасьцю. Нас сёньня было мала, нас было недастаткова, каб зазначыць нашу пазыцыю моцна і годна. Але мы паказалі, што беларуская моладзь, беларускі народ хоча новых выбараў і гэтыя выбары ня маюць права быць прызнанымі як свабодныя, легітымныя”.

Пратэст быў пачуты міжнароднымі назіральнікамі, якія прысутнічалі на Кастрычніцкай плошчы. Гаворыць адзін зь іх, эстонскі дэпутат Сільвэр Мэйкар:

“Я вельмі добра разумею, чаму гэтыя людзі прыйшлі сюды на плошчу, — таму што яны хочуць, каб выбары былі чыстымі і сумленнымі, каб сыстэма ўлады была нармальнай… Для мяне ж немагчыма казаць пра сумленныя выбары, калі ў Беларусі, напрыклад, няма вольных СМІ”.

Адзін зь лідэраў ініцыятывы “Моладзь за Беларусь”, якая прыняла актыўны ўдзел ва ўчорашніх дэманстрацыях, Мікіта Красноў зазначыў Свабодзе, што, на ягоную думку, акцыя дасягне сваёй мэты, калі сёньня міжнародныя назіральнікі выкажуцца супраць прызнаньня ўчорашніх выбараў:

“Мы зрабілі ўсё магчымае, таму што парлямэнцкія выбары ня маюць належнага ўплыву на нашае грамадзтва, яно не адчувае сэнсу гэтых выбараў. Бо ў нашай краіне парлямэнт мала што вырашае. Мы хацелі даказаць, што гэтыя выбары несапраўдныя, фальшывыя, і мы, спадзяюся, гэта даказалі”.

Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 697 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Верасень 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz