Пятніца, 26.04.2024, 04:53
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Студзень » 31 » З турмы — у войска
З турмы — у войска
05:30
  Зьміцер Хведарук знаходзіцца ў Жодзіна ў вайсковай частцы транспартных войскаў. Яго адвезьлі туды з турмы на вуліцы Акрэсьціна.

  Івана Шылу ўчора адвезьлі служыць пад Лепель. Франка Вячорку трэція суткі трымаюць у вайсковай брыгадзе ў Баранавічах. 7 лютага мае адбыцца прысяга.

Зьмітра Хведарука 28 студзеня затрымалі дома і адвезьлі ў ваенкамат. Зьміцер вучыцца ў багаслоўскім каледжы на дзённым аддзяленьні. У ваенкамаце паведамілі, што каледж на дадзены момант ня мае ліцэнзіі, і таму яны лічаць, што ў Зьмітра няма паважнай прычыны для адтэрміноўкі ад службы. Ім не перашкодзіла і тое, што Зьмітра судзілі ў 2006 годзе за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Хлопца адвезьлі спачатку ў міліцыю, а потым у турму — адбываць 10 сутак за ўдзел у леташняй акцыі 1 траўня. 29 студзеня яго прывезьлі з турмы ў паліклініку, дзе ён адмовіўся праходзіць абсьледаваньне. Нягледзячы на гэта, мэдыкі далі заключэньне, што ён прыдатны для вайсковай службы. Увечары ў ваенкамаце Першамайскага раёну адмыслова для яго аднаго сабралася камісія на чале з вайсковым камісарам, якая пастанавіла накіраваць хлопца служыць у войска.

Бацька Зьмітра Аляксандар Хведарук перадаў сёньня яму ваду. Супрацоўнікі турмы адмовіліся перадаць харчы і цёплыя рэчы.

“Тут ёсьць два варыянты: адседзіць 10 сутак, і 7 лютага яго а 18:45 забіраюць — і ў войска, альбо ў панядзелак-аўторак яны яму адменяць арышт, аддадуць вайскоўцам, і тыя адвязуць яго ў частку”.

Адразу пасьля гэтага Зьмітра адвезьлі ў Жодзіна.

Франак Вячорка ад 28 студзеня знаходзіцца ў 8-й вайсковай радыётэхнічнай брыгадзе ў Баранавічах. Вінцук Вячорка, Франкаў бацька, распавёў, што ня мае сувязі з сынам. Ён падаў скаргу на незаконныя дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў, якімі кіравалі людзі ў цывільным, ваеннаму і генэральнаму пракурорам. Адказу пакуль няма.

“Перадаў праз камадаваньне Франку элемэнтарныя санітарна-гігіенічныя рэчы, бо мы ж не пасьпелі яго сабраць. Перадалі яму таксама картку для таксафону, але на гэты момант званкоў ад яго пакуль што не было.

Камандаваньне гарантавала, што яго трымаюць у роўных умовах. Але я б хацеў пабачыць сына ці атрымаць ад яго званок“.

У 29-ю ракетна-зэнітную брыгаду, куды пад канвоем адвезьлі служыць Івана Шылу, прыехалі сёньня прадстаўнікі аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Нагадаем: кіраўніка Салігорскай філіі “Маладога фронту” Івана Шылу затрымалі 28 студзеня. Хлопца за паўгадзіны прызналі прыдатным для службы ў войску і пад канвоем адвезьлі ў ваенкамат Заводзкага раёну Менску. Там Івана трымалі да раніцы, а потым адвезьлі ў вайсковую частку.

Іван патрабаваў, каб спачатку разгледзелі ягоныя заявы, якія ён падаў у пракуратуру і суд на вайскоўцаў і мэдыкаў. Хлопец патрабаваў, каб супраць яго распачалі крымінальную справу за ўхіленьне ад службы. Але яго адвезьлі ў войска.

Гаворыць Павал Севярынец:
“Мы ня вельмі спадзяемся, што нас прымуць там з абдымкамі, разумеем, што ёсьць загад ствараць бар’еры і сакрэтнасьць вакол Івана Шылы, але тым ня менш будзем спрабаваць зь ім сустрэцца. Ужо на пад’езьдзе да Лепеля мы распытвалі дарогу ў сустрэчнага кіроўцы, і ён па цікавай выпадковасьці аказаўся чалавекам, які служыць у гэтай вайсковай частцы.

Ён нам паведаміў, што Іван там, што навіна ўжо па ўсёй ваколіцы пра яго разышлася. Так што нас рассакрэцілі зь першага погляду“.

Актывісты моладзевых арганізацый выказалі салідарнасьць з Іванам Шылам, Франкам Вячоркам, Зьмітром Хведаруком ды іншымі моладзевымі актывістамі, якіх забралі ў войска гвалтоўна, з парушэньнямі дзейнага заканадаўства.

Міхаіл Пашкевіч лічыць, што спэцслужбы такім чынам дыскрэдытуюць войска.

“Адбылася фактычна кампанія дыскрэдытацыі беларускага войска. Я ня ведаю сярод сваіх знаёмцаў людзей, для якіх бы беларускі афіцэр у войску сёньня зьяўляўся б нейкім прыкладам.

У нас няма такіх выпадкаў дзедаўшчыны, як у Расеі, але нашы афіцэры самі кампэнсуюць гэта, прынамсі патураньнем злачынствам. Можа, яны сталі рамесьнікамі і ў дадзеным выпадку папросту служаць і дапрацоўваюць да пэнсіі. Калі так, то мне шчыра іх шкада“.

Моладзевыя актывісты заявілі, што будуць ладзіць вулічныя акцыі, каб зьвярнуць увагу грамадзкасьці на дзеяньні ўладаў, якія задзейнічалі войска для перасьледу маладых апазыцыянэраў.


Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 773 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Студзень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz