Пятніца, 26.04.2024, 03:37
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Студзень » 30 » Нашы людзі TV праз спадарожнік не глядзяць!
Нашы людзі TV праз спадарожнік не глядзяць!
02:58
  Сужэнцаў Гармаш з Горадні прымушаюць праз суд дэмантаваць спадарожнікавую антэну. Гэта першы такі выпадак у горадзе.

  Учора ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць Вольгі Гармаш, яе муж Максім выступаў у якасьці сьведкі.

Разглядае справу наконт спадарожнікавай антэны судзьдзя Тацяна Гергель, яна пачала з падставовага пытаньня. Вось што Максім Гармаш сказаў пра гэта пасьля судовага паседжаньня:

“На судзе было зададзена пытаньне: “Скажыце, калі ласка, а навошта вам увогуле было ўсталёўваць спадарожнікавую антэну, вам што – афіцыйных тэлеканалаў замала?” Быў дадзены адказ з нашага боку аб тым, што паводле канстытуцыі мы маем права атрымліваць інфармацыю”.

Максім Гармаш даў суду тлумачэньні, што спадарожнікавая антэна належыць яму, ён яе усталёўваў з дапамогай дзяржаўнай арганізацыі, жонка ня мела да гэтага дачыненьня. Чаму ж тады пратакол быў складзены на ягоную жонку, настаўніцу ангельскай мовы Вольгу Гармаш? Вось што яна думае на гэты конт сама:

“На мяне выпісалі гэты пратакол таму, што непасрэдна я зьвярнулася ў архітэктурную службу, каб даведацца — як мне легалізаваць нашую спадарожнікавую антэну, узаконіць яе знаходжаньне на фасадзе дому?”

Аднак як узаконіць антэну — Вольга Гармаш адказу не атрымала. Тым жа часам супрацоўніца ЖЭСу Нікалаенка, якая склала на яе пратакол, у суд не зьявілася, іншых прадстаўнікоў камунальнай службы таксама не было. Працяг суду — 5 лютага.


Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 848 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Студзень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz