Пятніца, 26.04.2024, 17:46
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Студзень » 29 » Прэзэнтаваны фільм пра супрацу НКВД і GESTAPO
Прэзэнтаваны фільм пра супрацу НКВД і GESTAPO
03:59

  “НКВД — GESTAPO. Браты па крыві” — так называецца новы дакумэнтальны фільм рэжысэркі Галіны Самойлавай, які 28 студзеня ўвечары прэзэнтаваўся ў Менску ў сядзібе БНФ.

   Гэта ўжо трэці фільм цыклю “Невядомая Беларусь”, запачаткаваны тэлеканалам “Белсат”.
Ігар Кузьняцоў
Уладзімер Самойлаў, апэратар стужкі
Мапа расстрэлаў і пахаваньняў (1919—1940 гг.)
Перад пачаткам прагляду адзін з суаўтараў фільму гісторык Ігар Кузьняцоў патлумачыў прысутным прычыну абраньня невялікага памяшканьня для прэзэнтацыі:

“Меркавалася, што прэзэнтацыя адбудзецца ў адной недзяржаўнай грамадзка-дасьледчай установе. Але калі я ім прапанаваў гэты фільм, то мне сказалі: “Вы што думаеце, што адліга распаўсюджваецца на гісторыю? Мы ня хочам спыніць сваю дзейнасьць з-за вашага фільму”.

Трыццаціхвілінная стужка пачынаецца з цытаваньня дакумэнтаў, якія паведамляюць пра шчыльныя стасункі НКВД і GESTAPO, абмен досьведам мэтадау допыту і зьнішчэньня ахвяраў сталінскага і гітлераўскага рэжымаў, прыводзяць факты падабенства іх сутнасьці.

З кожным новым кадрам фільм усё больш уражвае невядомымі фактамі. Напрыклад, пра тое, што душагубкі былі вынайдзеныя не ў фашысцкай Нямеччыне, а ў сталінскім СССР.

Ці дакумэнты пра выдачу саветамі нямецкіх антыфашыстаў, якія ўцякалі ад перасьледу ў Савецкі Саюз.

Фільм здымаўся ў трох краінах — Беларусі, Літве і Нямеччыне. Найбольш яркімі і эмацыйнымі атрымаліся тыя кадры, якія аўтары зьнялі ў Музэі ахвяр генацыду ў Вільні і ў Цэнтры гісторыі нацызму ў Кёльне. У Беларусі падобных музэяў няма, хаця ахвяраў непараўнальна больш. Паваенная Нямеччына асудзіла злачынствы гітлераўцаў, яе школьнікі вывучаюць гісторыю нацызму. Кожны пяціклясьнік Літвы ведае з урокаў гісторыі пра ахвяраў сталінізму. У Беларусі ж часы нібыта не зьмяніліся — такой высновай завяршаецца гэты фільм.

Уражаньні ад фільму, асабліва наконт таго, што беларуская моладзь ня хоча ведаць пра падзеі сямідзесяцігадовай даўніны, у прысутных розьняцца.

Юначка: “Я ня думаю, што можна так адназначна сказаць, што моладзь ня хоча нічога ведаць. Безумоўна, частка моладзі цікавіцца гісторыяй сваёй краіны, а частцы моладзі, напэўна гэта не цікава — як і ў любой краіне”.

Юнак: “Беларускія рэаліі цяпер такія, што сапраўды гэты фільм атрымліваецца адрасаваным якраз тым людзям, якія хочуць нешта даведацца пра гэта. А тыя людзі, каторыя ня хочуць, а іх большасьць у Беларусі, яны, на жаль, я думаю, да такіх матэрыялаў не дабяруцца”.


Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 829 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Студзень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz