Гомельскі палітык, актывіст руху “За свабоду” й намесьнік старшыні абласной арганізацыі АГП Уладзімер Кацора, а таксама кіраўнік гарадзкога аддзяленьня грамадзкага аб’яднаньня “Прававая ініцыятыва” Леанід Судаленка атрымалі прапанову забраць у мясцовай управе КДБ кампутары, якія ім належаць.
Старшы памочнік абласнога пракурора Іван Булановіч
паведаміў, што згаданыя кампутары выключаныя са сьпісу рэчавых доказаў
у крымінальнай справе, распачатай супраць мясцовых маладафронтаўцаў
за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Кампутары
знаходзяцца ў сьледчага УКДБ Дзьмітрыя Седлярова.
Пры
канцы 2007 году супрацоўнікі УКДБ пад маркай крымінальнай справы,
распачатай супраць “Маладога Фронту”, правялі маштабныя ператрусы
ў гомельскім офісе АГП, а таксама ў актывістаў і іх сваякоў. Падчас
ператрусаў чэкісты й забралі аргтэхніку.