Субота, 20.04.2024, 16:24
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Студзень » 29 » МВФ “грохнуў” беларускі рубель
МВФ “грохнуў” беларускі рубель
03:07
  Аднаразовая дэвальвацыя беларускага рубля адразу на 20,5% была справай вымушанай. На ёй настаяў Міжнародны валютны фонд.

 Пра гэта учора заявіў на сваёй прэсавай канфэрэнцыі старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч.


Пётар Пракаповіч сказаў, што аднаразовая дэвальвацыя была зроблена асэнсавана. Маўляў, у нас, як у дактароў, не было іншага выйсьця:

“Мы тры месяцы даказвалі, што ў нашых варунках лепш праводзіць паступовую дэвальвацыю. Мы дасягнулі поўнай згоды, на колькі працэнтаў трэба дэвальвацыя. На жаль, мы не змаглі даказаць, што наш папярэдні досьвед 5-6 гадоў сьведчыць пра карысьць менавіта паступовай дэвальвацыі.

Але ў гэтых варунках мы не маглі рызыкаваць і не дасягнуць пагадненьня з МВФ. Таму што вельмі шмат чаго было пакладзена на шалі. Дасягненьне пагадненьня з МВФ азначае дасягненьне пагадненьня з усімі найбуйнейшымі краінамі сьвету, з усімі фінансавымі арганізацыямі. Гэта адкрыцьцё магчымасьцяў атрымліваць крэдытныя рэсурсы і падтрымку“.

Між тым Уладзімер Пуцін у інтэрвію амэрыканскаму інфармацыйнаму агенцтву Блумбэрг супрацьпаставіў расейскія падыходы беларускім. Спадар Пуцін, праўда, не ўжываў слова “Беларусь”. Але зь ягонай цытаты ясна вынікае, каго ён меў на ўвазе:

“Мы ж не зрабілі тое ж самае, як у некаторых краінах зрабілі. Мы ня „грохнулі“ нацыянальную валюту зь сёньня на заўтра. Мы ўсё гэта рабілі плаўна і акуратна. Асэнсавана пайшлі на тое, каб траціць золатавалютныя рэзэрвы, даць магчымасьць удзельнікам эканамічнай дзейнасьці, уключаючы і грамадзянаў, асэнсаваць працэсы, якія адбываюцца, і прыняць адпаведныя рашэньні: каму куды ісьці, у якую валюту, у рублях застацца, пайсьці ў даляры, у эўра, яшчэ штосьці зрабіць, пайсьці ў нерухомасьць і так далей”.

Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку прафэсар Станіслаў Багданкевіч кажа, што ён цалкам падзяляе выказваньне Ўладзімера Пуціна:

“Я лічу, што мы мусілі арыентавацца на попыт і прапанову валюты. І калі попыт узрос і трэба было выдаткоўваць рэзэрвы, то быў самы зручны момант для павольнай, плаўнай дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Ніякага шоку не было б, і гэта выглядала б нармальным.

Мы ж нават у студзені яшчэ патрацілі 100 мільёнаў даляраў з рэзэрвовага фонду на падтрымку курсу. То бок ён і цяпер яшчэ працягвае падаць“.

Пётар Пракаповіч сёньня сказаў: Беларусь спадзяецца атрымаць яшчэ крэдыты ад Усясьветнага банку, Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця, ад урадаў некаторых эўрапейскіх краінаў. У Менску, паводле ягонай інфармацыі, чакаюць пазыкі ў памеры аднаго мільярда даляраў ад Усясьветнага банку ўжо ў красавіку-траўні.

Прафэсар Багданкевіч лічыць: цяперашні курс беларускага рубля ўтрымаць у зададзеных межах — немагчыма. Не дапаможа тут і крэдытаваньне з-за мяжы:

“Любыя зьнешнія крэдыты, на жаль, ідуць на спажываньне, а не на мадэрнізацыю, абнаўленьне вытворчасьці. Мы праядаем іх, і ўсё”.


Праглядаў: 654 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Студзень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz