Патрыярхам Маскоўскім і Ўсяе Русі абраны мітрапаліт Кірыл
02:04
На Памесным саборы
Расейскай праваслаўнай царквы ў Маскве абраны новы патрыярх. Ім стаў
62-гадовы мітрапаліт Смаленскі і Калінінградзкі Кірыл.
Памесны сабор 27 студзеня абраў 16-га патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі
Кірыла. Вынікі галасаваньня былі абвешчаныя а 9-й гадзіне вечара.
За трымальніка пасаду патрыярха мітрапаліта Кірыла
аддалі свае галасы 508 дэлегатаў. За мітрапаліта Калускага і Бораўскага
Клімэнта — 169 дэлегатаў.
Мітрапаліт Кірыл (Уладзімір Міхайлавіч
Гундзяеў) нарадзіўся 20 лістапада 1946 году ў Ленінградзе ў сям'і
сьвятара. Скончыў Ленінградзкую духоўную сэмінарыю, потым –
Ленінградзкую духоўную Акадэмію. У 1969 годзе пастрыгся ў манахі.
У
1971 – 1988 гадах служыў на пасадах прадстаўніка Маскоўскага патрыярха
пры Ўсясьветнай радзе цэркваў, намесьнікам патрыяршага экзарха Заходняй
Эўропы, намесьнікам кіраўніка адзьдзелу вонкавых царкоўных стасункаў,
кіраваў патрыяршымі прыходамі ў Фіндляндыі.
Эпіскап Рускай
праваслаўнай царквы, мітрапаліт Смаленскі і Калініградзкі (на
Смаленскай катэдры ад 1984 году); ад 1989 – старшыня сынадальнага
аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў і пастаянны член Сьвяшчэнага Сыноду.
6 сьнежня 2008 году, пасьля сьмерці Патрыярха Аляксія Другога, абраны трымальнікам пасаду партыярха.
У
канцы 1990-х – пачатку 2000-х гадоў мітрапаліт Кірыл фігураваў у
шматлікіх публікацыях расейскіх СМІ, якія абвінавачвалі яго ў
выкарыстаньні падаткавых льгот царкве на імпарт алькаголю і тытуню для
асабістага ўзбагачэньня.
Мітрапаліт, прызнаючы факт гандлю ад
імя царквы, абвяргаў абвінавачваньні і называў публікацыі «палітычным
заказам». Дасьледчык Мікалай Мітрохін (Інстытут вывучэньня рэлігіі ў
краінах СНД і Балтыі) ў 2004 годзе ацэньваў ягонае багацьце ў 1.5
мільярдаў даляраў.
З другой паловы 1990-ых мітрапаліт Кірыл
пазыцыянуе сябе як патрыёта і прыхільніка традыцыйных каштоўнасьцяў.
Сьвецкія СМІ ў 2000-е гады пачынаюць называць яго «лідэрам расейскай
нэакансэрватызнай думкі» і рэстаўратарам ідэі «Масква – трэці Рым».
Пачынае разглядацца грамадзтвам як палітык і адзін з асноўных
прэтэндэнтаў на замяшчэньне Патрыяршага прастолу.
Інтэрнізацыя новага Патрыярха адбудзецца 1 лютага.
Катэгорыя: У свеце |
Праглядаў: 1067 |
Дадаў: Karnic
| Рэйтынг: 0.0/0 |