Серада, 20.11.2019, 06:06
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Студзень » 28 » “Менск не зьбіраецца вяртаць крэдыты Расеі і Вэнэсуэле”
“Менск не зьбіраецца вяртаць крэдыты Расеі і Вэнэсуэле”
01:52
  Міжнародная рэйтынгавая кампанія “Standard&Poor's” ацаніла сытуацыю з крэдытаваньнем Беларусі як “нэгатыўную”.

 Паводле аналітыкаў, пагаршэньне эканамічнай і фінансавай каньюнктуры ў сьвеце прывяло да ўскладненьня ўмоваў гандлю зь іншымі краінамі.

На тле памяншэньня экспартнага попыту з боку галоўных партнэраў відавочны рост дэфіцыту паступленьняў па бягучых апэрацыях. У той час як міжнародныя рэзэрвы пачалі скарачацца, доступ Беларусі да рынкаў капіталу практычна зьведзены да нуля. Чым пагражае нацыянальнай эканоміцы адкат у аўтсайдэры крэдытнага рэйтынгу?

Перажыць сусьветны фінансавы крызіс кіраўніцтва Беларусі спадзяецца з дапамогай міжнародных крэдытаў. Пры канцы мінулага году згоду на крэдытаваньне беларускай эканомікі далі Міжнародны валютны фонд і Расейская Фэдэрацыя — пазыкі памерам 2,5 і 2 мільярды даляраў адпаведна. Першыя траншы крэдытаў ужо атрыманыя. У апошнія дні 2008 году паўмільярда даляраў адшкадавала братняй Беларусі Вэнэсуэла — пад мінімальныя працэнты і тэрмінам на 7 гадоў. Урадоўцы казалі, што на этапе вырашэньня — чарговы расейскі крэдыт на суму 100 мільярдаў расейскіх рублёў. Аднак у Міністэрстве фінансаў Расеі магчымасьць крэдытаваньня адмовілі — у сувязі са складанай сытуацыяй у самой Расеі.

Падобна, што ў пэрспэктыве атрымаць замежныя крэдыты будзе ня надта проста. Міжнародная рэйтынгавая кампанія “Standard&Poor's” у сваёй справаздачы канстатавала: у Беларусі існуе мноства праблемаў, зьвязаных з пагаршэньнем зьнешняй ліквіднасьці краіны. Паводле фінансавага аналітыка Сяргея Чалага, у пэрспэктыве такая выснова можа наўпрост паўплываць на рэйтынг крэдытнага даверу Беларусі:

“Нэгатыўны прагноз сьведчыць пра тое, што рэйтынг яшчэ пакуль не пастаўлены на перагляд, але цалкам магчыма, што пры працягу несуцяшальных тэндэнцый рэйтынг можа быць паніжаны. То бок пакуль ён застаецца тым жа, як і быў — “двайны Бі”. Але нэгатыўны прагноз азначае, што пасьля гэтага ідзе працэдура ўдакладненьня. Прыкладам, калі пастаўлены рэйтынг на перагляд, то пасьля гэтага, цягам некалькіх месяцаў, ён можа быць паніжаны на прыступку ці дзьве”.

Ці апраўданае эканамічна жаданьне беларускіх уладаў “перачакаць” крызіс, набраўшы як найбольш пазыкаў? І зь якіх крыніцаў урэшце плянуецца вяртаць грошы крэдыторам? Як лічыць Сяргей Чалы, бальшыню крэдытаў Беларусь аддаваць якраз і не плянуе, бо расейскія ці вэнэсуэльскія грошы маюць выразнае палітычнае адценьне:

“Па-сапраўднаму аддаваць давядзецца толькі адзін крэдыт — МВФ. Астатнія, у тым ліку расейскі, вэнэсуэльскі — палітычныя. Асабліва нават Расея не разьлічвае, што калі-небудзь з нас штосьці спагоніць. Што да таго, каб “перачакаць”, то вы маеце рацыю. Яшчэ ня так даўно гучэлі ацэнкі: маўляў, крызіс можа скончыцца ледзьве ня ў першай палове году. І натуральнае жаданьне — нічога не зьмяняць, не рабіць таго, ад чаго пацыенту будзе балюча; проста перачакаць. Але насамрэч крызіс дастаткова працяглы. Тое, што ён будзе даўжэйшы за год — дакладна, у гэтым і асаблівых сумневаў няма. Плюс да ўсяго, ён агульнасусьветны. Калі, скажам, крызіс 1998 году быў “добры” тым, што працягвала расьці астатняя сусьветная эканоміка і коштам гэтага мы хутка вылезьлі, то цяпер такой магчымасьці няма. Таму чым хутчэй прыйдзе асэнсаваньне таго, што проста “перачакаць” не атрымаецца, тым, вядома, лепей”.

У справаздачы “Standard&Poor's” адзначаецца, што ўрад Беларусі — прыхільнік дасягненьня збалянсаванага бюджэту ў 2009 годзе. Гэта запатрабуе істотнага скарачэньня выдаткаў. У выніку неабходных карэктаваньняў у эканоміцы і слабога экспартнага попыту эканамічны рост у краіне будзе блізкі да нуля. Дзеля параўнаньня аналітыкі прыводзяць дынаміку папярэдніх гадоў: сярэдні рост цягам 2004—2008 гадоў склаў 10%. У той жа час будзе істотна скарачацца і ўнутраны попыт. Такім чынам, прагноз “нэгатыўны” адлюстроўвае праблемы, зьвязаныя зь неабходнасьцю зьменаў у эканоміцы. На перакананьне як замежных, так і беларускіх аналітыкаў, беларуская мадэль шмат у чым засталася савецкай, што ніяк не спрыяе хуткай адаптацыі ў рынкавых умовах.


Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 497 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Усе смайлы
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Студзень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2019 Конструктор сайтов - uCoz