Пятніца, 26.04.2024, 00:02
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Студзень » 18 » Калі стане вядомай цана на газ для Беларусі?
Калі стане вядомай цана на газ для Беларусі?
14:45
  У газавым саміце, які склікаў у Маскве расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў узяў удзел прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі.

  Расейскі кіраўнік разьлічвае, што саміт здыме праблему “газавага голаду ў Эўропе” і не дапусьціць падобных праблемаў у будучым.

Беларусь абяцае забясьпечыць надзейны транзыт расейскага газу і прапануе пабудаваць другую нітку расейскага газаправоду “Ямал-Эўропа”. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў беларускай дэлегацыі, якая бярэ ўдзел у саміце, паведаміў Інтэрфакс. Паводле ўдзельніка дэлегацыі, газатранспартная структура Беларусі дазволіла ў самы кароткі тэрмін павялічыць пастаўкі расейскага газу ў Эўропу больш як на 40%. Гэта дазволіла нівэляваць напружанасьць сытуацыі з-за спыненьня транзыту цераз Украіну.

значальвае беларускую дэлегацыю прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі. Яго суправаджаюць міністар энэргетыкі Аляксандар Азярэц, міністар эканомікі Мікалай Зайчанка і гендырэктар “Белтрансгазу” Ўладзімер Маёраў.

Дзьмітрый Мядзьведзеў запрасіў на саміт, які праходзіў у закрытым рэжыме, кіраўнікоў усіх краінаў, якія атрымліваюць расейскі газ ці зьяўляюцца яго транзытэрамі, а таксама прадстаўнікоў Эўрапейскай камісіі. Аднак з прэзыдэнтаў у Маскву прыехаў толькі кіраўнік Армэніі Серж Саргсян. Не паехаў у Маскву і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Кіраўнік прэзыдэнцкай прэс-службы Павал Лёгкі адзначыў:

“Давайце спытаем 27 кіраўнікоў эўрапейскіх дзяржаў, чаму яны не паехалі ў Маскву. У іх найперш праблемы з пастаўкамі расейскага газу. Нам газ пастаўляецца ў поўным аб’ёме і праблем з аплатай газу няма. Для нас гэта ня тыя праблемы, якія трэба абмяркоўваць у першую чаргу”.

Паводле афіцыйнага прадстаўніка “Газпрому” Сяргея Купрыянава, ніякіх двухбаковых перамоваў зь беларускай дэлегацыяй у Маскве не заплянавана. Ён таксама не назваў цану газу для Беларусі ў гэтым годзе. У інтэрвію карэспандэнту Свабоды спадар Купрыянаў адзначыў, што “папярэдняя дамоўленасьць ёсьць, але паперы яшчэ трэба будзе падпісаць”. Адносна магчымасьці будаўніцтва другой ніткі “Ямал-Эўропа”, спадар Купрыянаў сказаў:

“Наша пазыцыя тут вядомая і не мянялася. Рэалізацыя гэтага праекту зьвязана з новым попытам на газ у краінах, церазь якія будзе праходзіць гэты газаправод, найперш Польшчы”.

Паводле кіраўніка ўраду Расеі Ўладзімера Пуціна, Расея будзе імкнуцца да рэалізацыі двух праектаў “Паўночны паток” і “Паўднёвы паток” без транзытных тэрыторый.

Кіраўнік цэнтра Мізэсу Яраслаў Раманчук мяркуе, што наўрад ці Расея будзе ўсур’ёз разглядаць прапанову беларускага боку. Што да цэнаў на газ для Беларусі, то газавы саміт нічога не вырашае:

“Вырашаюць кулюарныя дамоўленасьці афіцыйнага Менску з Крамлём. Саміт — гэта вялікае, фармальнае, піяр-мерапрыемства, але не кулюарныя дамоўленасьці. Трэба Беларусі проста падрыхтавацца, што цана ў нас будзе эўрапейская. Сёньня ў нас будзе 150-160 даляраў — сярэдняя цана за 2009 год”.

Украіна і Расея ад канца сьнежня мінулага году ня могуць дамовіцца пра ўмовы паставак газу Ўкраіне і яго транзыту ў краіны Эўропы. З-за адстунасьці кантракту па пастаўках газу на Ўкраіну ад сёмага студзеня Расея поўнасьцю спыніла пастаўкі газу праз Украіну. “Газпром” прапанаваў Украіне купляць газ па 470 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 678 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Студзень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz