"Паўстае пытаньне аб пакіданьні пасады Лукашэнкам"
17:55
Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ прыняло заяву аб фінансава-эканамічным крызісе ў Беларусі.
«На Беларусі працягваецца фінансава-эканамічны крызіс, які дзень у
дзень пагаршае становішча краіны і людзей, - гаворыцца ў заяве, -
Крызіс пачаўся на Захадзе, але непасрэдна прыйшоў да нас з Расеі і
зьявіўся вынікам антынацыянальнай і эканамічна неадэкватнай палітыкі
кіруючага рэжыму ў Беларусі”.
Паводле КХП-БНФ,
"кіроўная група ўлады цалкам нясе адказнасьць за цяжкія праявы крызісу
ў краіне і ў значнай ступені вінаватая за яго ўзьнікненьне і за
разбуральны працяг, бо праводзіла згубную і неадпаведную эканамічную
палітыку.
Ёсьць вялікія сумненьні, што гэтая палітыка будзе
зьменена і што існуючае кіраўніцтва краіны здольнае вывесьці Беларусь з
крызісу з найменшымі стратамі. На парадку дня паўстае пытаньне аб
пакіданьні пасады Аляксандрам Лукашэнкам. Сытуацыя патрабуе зьмены ўсёй
эканамічнай палітыкі на карысьць нацыянальных інтарэсаў, ставіць задачу
кардынальных пераменаў у сыстэме ўлады".